Перайсці да зместу

Алег Іванавіч Аблажэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Аблажэй)
Алег Іванавіч Аблажэй
Дата нараджэння 6 мая 1954(1954-05-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 2016(2016-05-18) (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, паэт, празаік
Месца працы
Вучоба
Член у
Узнагароды
January 13th commemorative medal

Алег Іванавіч Аблажэй (літ.: Olegas Ablažiejus; 6 мая 1954, в. Лезнявічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць — 18 мая 2016, Вільнюс, Літва) — беларускі паэт, празаік, мастак.

Скончыў у 1977 годзе Віцебскі педагагічны інстытут, у 1985 годзе — Вільнюскі дзяржаўны мастацкі інстытут. Мастацкі рэдактар газеты «Рунь», мастацкі афарміцель дзіцячага часопіса «Лола».

Займаўся жывапісам, акварэллю, ілюстраваў кнігі. У яго афармленні ў Беларусі выйшлі творы В. Жуковіча «Гуканне вясны», Д. Бічэль-Загнетавай «Гараднічанка», у Маскве — «Шведскія казкі» Э. Хэмінгуэя, «Сербская паэзія», у Вільнюсе — «Казка пра Султана» і інш. У 1984—1986 у Літве выдадзена серыя канвертаў з партрэтамі літоўскіх дзеячаў, аформленая А. Аблажэем, а таксама серыя паштовак. Маляваў таксама партрэты вядомых дзеячаў, краявіды. Любімая яго тэма — жанчына ў фантастычных строях і проста жанчына. Яго працы выстаўляліся неаднаразова ў Літве, Польшчы, Германіі, Эстоніі, Латвіі, Беларусі.

У Літве Алега Аблажэя добра ведаюць не толькі як мастака, але і як грамадскага дзеяча. Ён прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці «Саюдзіса», супрацоўнічаў з беларускімі арганізацыямі Вільнюса. Член рады Таварыства беларускай культуры, суполкі мастакоў краін Балтыі «Маю гонар».

Пісаў сатырычныя фельетоны для газеты «Рунь».

Памёр 18 мая 2016 года ў Вільні. Пахаваны ў вёсцы Лезнявічы[1].

Узнагароджаны літоўскім медалём «За падзеі 13-га студзеня».

  • «Сем казак пра каралеўнаў» (1999, на польскай мове).
  • «Красамоўнае сэрца». — Мінск: Мастацкая літаратура, 2015. — 71 с.

Зноскі

  1. Аблажэй — Брыль – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
  • Мілаш Л. Аблажэй Алег: Старонкі будучага даведніка // Кантакты і дыялогі. 1999, № 4.