Андрэй Аляксандравіч Гарбацкі
Андрэй Аляксандравіч Гарбацкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 сакавіка 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Род дзейнасці | гісторык, культуролаг, педагог |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Алена Мікалаеўна Барун |
Узнагароды |
Андрэй Аляксандравіч Гарбацкі (нар. 22 сакавіка 1956 года ў в. Віўнева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобл.) — беларускі гісторык, культуролаг, педагог. Доктар гістарычных навук (1999), прафесар (2004).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]У 1971 годзе паступіў у Брэсцкае прафесійнае вучылішча чыгуначнага транспарту, якое скончыў з адзнакай. У 1976 годзе паступае на падрыхтоўчае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а пасля яго заканчэння становіцца студэнтам гістарычнага факультэта гэтага ўніверсітэта, які ён і скончыў у 1982 годзе, атрымаўшы кваліфікацыю гісторыка, выкладчыка гісторыі і грамадазнаўства.
У 1982 годзе пачынае сваю працоўную дзейнасць у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна. У 1984 годзе паступае ў аспірантуру гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а ў 1988 годзе абараняе дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук на тэму «Праца партыйных арганізацый па фарміраванні навукова-атэістычнага, матэрыялістычнага светапогляду вучняў у сістэме народнай адукацыі (1971—1980 гады): на матэрыялах Беларусі». У 1996 годзе паступае ўжо ў дактарантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ў 1999 годзе паспяхова абараняе дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук на тэму «Стараверства на Беларусі ў канцы XVII — пачатку XX стагоддзяў». У 2004 годзе яму было прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Культуралогія».
У 2000—2003 гадах займаў пасаду прафесара кафедры гісторыі культуры і рэлігіі ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна. З 2003 па 2005 год з’яўляўся прарэктарам па навуковай працы, першым прарэктарам Брэсцкага ўніверсітэта, з 2006 года перайшоў на пасаду прафесара кафедры гісторыі славянскіх народаў Брэсцкага ўніверсітэта. У цяперашні час займае пасаду прафесара кафедры гісторыі і тэорыі адукацыі, кіраўніка секцыі тэорыі выхавання і педагагічнай антрапалогіі факультэта навук аб адукацыі Беластоцкага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя даследаванні канцэнтруюцца вакол гісторыі культуры і сацыяльна-культурнай антрапалогіі. Ён упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі вылучыў у якасці прадмета спецыяльнага комплекснага гістарычнага даследавання стараверства як спецыфічны феномен беларускай культуры, правёў комплексную і сістэмную рэканструкцыю гісторыі беларускіх праваслаўных манастыроў. Актыўна займаецца праблемамі гісторыі і культуры памежжа, шмат гадоў узначальваў Цэнтр даследавання памежжа Брэсцкага ўніверсітэта. Асобныя працы прысвечаны пытанням сацыяльна-культурнай антрапалогіі штодзённасці, царкоўна-канфесійнай гісторыі беларускіх зямель, гісторыі сацальна-эканамічных і сацыякультурных працэсаў беларускага памежжа і інш.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2005 — Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- 2011 — Грамата Берасцейскай і Кобрынскай праваслаўнай епархіі
- 2012 — Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы XVII ― пачатку XX ст.ст. / А. А. Гарбацкі. — Брэст: БрДУ, 1999. — 202 с.
- Введение в историю религии: курс лекций / А. А. Горбацкий. — Брест: БрГУ, 2003. — 159 с.
- Старообрядчество на белорусских землях: моногр. / А. А. Горбацкий. — Брест: БрГУ, 2004. — 236 с.
- Введение в историю религии: учеб. пособие / А. А. Горбацкий. — Брест: БрГУ, 2004. — 152 с.
- Введение в историю религии: учеб. пособие / А. А. Горбацкий. — Минск: Четыре четверти, 2005. — 150 с.
- Белорусское Полесье: туристские трансъевропейские водные магистрали / Е. Н. Мешечко, А. А. Горбацкий. — Минск: Четыре четверти, 2005. — 95 с.
- Православные монастыри Беларуси: история и современность. Чонский монастырь: моногр. / А. А. Горбацкий. — Брест: БрГУ, 2011. — 100 с.
Выбраныя навуковыя артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-хозяйственное устройство земель Ивановского района Брестской области во второй половине XVI в. / А. А. Горбацкий // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. — 2012. ― № 2. ― С. 14―22.
- Мотоль в исторической памяти / А. А. Горбацкий // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. — 2013. ― № 1. ― С. 5―18.
- Хозяйственно-культурный образ Ивановского района во второй половине XVI в. / А. А. Горбацкий // Вучоныя запіскі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. — 2013. ― Вып. 9, ч. 1. ― С. 78―89.
- Магдебургское право Мотоля? / А. А. Горбацкий // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. — 2014. ― № 1. ― С. 6―12.
- Административно-территориальное устройство земель Малоритского района Брестской области во второй половине XVI в. / А. А. Горбацкий // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. — 2015. ― № 1. ― С. 6―18.
- Малоритские земли в граничных спорах между Великим княжеством Литовским и Польской Короной (конец XV — начало XVII вв.) / А. А. Горбацкий // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. — 2015. ― № 2. ― С. 5―11.
- «Малая родина» как память в исторической антропологии / А. А. Горбацкий // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. — 2016. ― № 1. ― С. 5―14.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя на сайце Беластоцкага ўніверсітэта Архівавана 22 студзеня 2021.
- Выданні Андрэя Гарбацкага ў Беларускай інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat
- Электронный каталог РНТБ: справка(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 22 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Іванаўскім раёне
- Выкладчыкі Беластоцкага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі БДУ
- Гісторыкі Беларусі
- Культуролагі Беларусі