Аляксандр Пятровіч Веліксонаў
Аляксандр Пятровіч Веліксонаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 студзеня 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | скульптар |
Месца працы | |
Жанр | манументальная скульптура[d] і станковая скульптура[d] |
Вучоба | |
Член у |
Аляксандр Пятровіч Веліксонаў (нар. 12 студзеня 1937, пас. Доркі, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі скульптар.
Біграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1965 годзе, у 1974—1988 гадах выкладаў у ім. Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 г.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1969 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне манументальнай і станковай скульптуры. Аўтар помнікаў аднавяскоўцам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у Мар’інагорскім сельскагаспадарчым тэхнікуме (1967), аднавяскоўцам і партызанам у в. Шайцерава Верхнядзвінскага раёна (1970), ахвярам фашызму каля г. Чэрвень (1976), спаленай вёсцы ў в. Хутар Светлагорскага раёна (1981; усе ў сааўтарстве з архітэктарам Ю. Казаковым). Станковыя работы: «Лянок» (1967), «Сям’я бацькі Міная», «Маці-партызанка» (абедзве 1970), «Жніво» (1974). Стварыў шэраг мемарыяльных дошак, дэкаратыўных рэльефаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Веліксонаў Аляксандр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).