Журавіцкі раён
Jump to navigation
Jump to search
Журавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 і 1935—1956 гадах. Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскай акрузе (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Гомельскай вобласці. Цэнтр — в. Журавічы. Падзяляўся на 11 сельсаветаў. Плошча 635 км², насельніцтва 33755 чалавек (1935); 189 населеных пунктаў. Скасаваны 8 ліпеня 1931 года, яго тэрыторыя перададзена ў Быхаўскі, Кармянскі, Прапойскі і Рагачоўскі раёны. 5 красавіка 1935 года Доўскі раён перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 26 мая 1935 года падзяляўся на 14 сельсаветаў. Скасаваны 17 снежня 1956 года, тэрыторыя далучана да Быхаўскага і Рагачоўскага раёнаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.