Алесь Дубровіч
Алесь Дубровіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лістапада 1942 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Творы ў Вікікрыніцах |
Алесь Дубровіч, сапр. Аляксей Рыгоравіч Рэдзька (1910, в. Галубічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер в. Каралевічы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — 7 лістапада 1942, Глыбоччына) — беларускі паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Друкавацца пачаў у 1928 годзе (карэспандэнцыі ў газеце «Доля працы»). У 1933 годзе апублікаваны яго першы верш «Беларусь». Удзельнік 1-га нелегальнага з’езда заходнебеларускіх пісьменнікаў (Вільня, 1933). Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1934 годзе за падпісанне і публікацыю «Дэкларацыі групы паэтаў да ўсіх пісьменнікаў Заходняй Беларусі». Два з паловай гады без суда правёў у віленскай турме на Лукішках. Палітвязні выдавалі рукапісны часопіс «Краты», дзе ён змяшчаў свае творы пад псеўданімамі Макар і Мікіта. Пасля вызвалення ў 1936 годзе ўзяў псеўданім «Алесь Дубровіч». Актыўна друкаваўся ў заходнебеларускіх перыядычных выданнях («Беларускі летапіс», «Калоссе»).
У кастрычніку 1939 года быў дэлегатам Народнага сходу ў Беластоку. У 1940 годзе пасля з’яднання Заходняй Беларусі з БССР працаваў карэспандэнтам газеты «Вілейская праўда».
У гады вайны ў антыфашысцкім падполлі. Быў арыштаваны ў канцы лістапада 1942 года акупацыйнымі ўладамі; расстраляны.
Памяць ушанаваная на помніку каля в. Галубічы Глыбоцкага раёна, на месцы расстрэлу[1].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Дзед вядомага дудара, музыканта і майстра народных інструментаў Дзмітрыя Дзёміна.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- У кн.: Сцягі і паходні. Мн., 1965;
- Крывёю сэрца. Мн., 1967;
- Радзіме — радок і жыццё. Мн., 1986.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік на месцы расстрэлу патрыётаў, непадалёк ад вёскі Галубічы.
- Адна з вуліц горада Глыбокае носіць імя Алеся Дубровіча.
- У 2012 годзе ў Глыбокім была адкрыта Алея гонару, на якой устаноўлены бюст паэта[2].
Зноскі
- ↑ Гаўрук — Жалязняк – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 24 жніўня 2024.
- ↑ Да 105-гадовага юбілею паэта Алеся Дубровіча // Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
- Памерлі 7 лістапада
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Беларусі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне
- Паэты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Зняволеныя Вілейскай турмы
- Зняволеныя Лукішскай турмы
- Дэпутаты Народнага Сходу Заходняй Беларусі
- Расстраляныя на акупаванай тэрыторыі СССР