Андрэ Маруа
| Андрэ Маруа | |
|---|---|
| André Maurois | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні |
Эміль Эрзог Emil Herzog |
| Дата нараджэння | 26 ліпеня 1885[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 кастрычніка 1967[1][2][…] (82 гады) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | Францыя |
| Жонка | Сімона дэ Каявэ[d] |
| Дзеці | Gérald Maurois[d] і Michelle Maurois[d] |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | філосаф, эсэіст, раманіст, гісторык, пісьменнік, сцэнарыст, літаратурны крытык, біёграф, пісьменнік навуковай фантастыкі, дзіцячы пісьменнік, крытык, публіцыст |
| Гады творчасці | з 1918 |
| Мова твораў | французская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі |
Ambassadors' Prize[d] (1965) |
| Узнагароды | |
Андрэ Маруа (фр.: André Maurois; сапр. Эміль Эрзог, фр.: Émile Herzog; 26 ліпеня 1885, Эльбёф каля Руана, Францыя — 9 кастрычніка 1967) — французскі пісьменнік. Член Французскай акадэміі (з 1938).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1885 годзе ў яўрэйскай сям’і з Эльзаса, якая пераехала ў Нармандыю.
Здольны да вучобы, малады чалавек скончыў ліцэй у Руане, пасля чаго вырашыў не паступаць вучыцца ў Парыж, а пэўны час папрацаваць на суконнай фабрыцы бацькі, каб набрацца жыццёвага вопыту, неабходнага пісьменніку.
У час Першай сусветнай вайны Эміль Эрзог быў прызначаны перакладчыкам у брытанскі экспедыцыйны корпус. Па просьбе камандавання ён прыняў псеўданім Андрэ Маруа (Андрэ — у гонар стрыечнага брата, забітага ў пачатку вайны, а Маруа — па назве вёскі на поўначы Францыі). Пасля смерці бацькі прадаў сямейную вытворчасць і прафесійна заняўся літаратурнай дзейнасцю.
Калі пачалася Другая сусветная вайна, Маруа добраахвотнікам запісаўся ў войска. Фашысты разрабавалі яго дом, арыштавалі маці. Пісьменнік згадваў, што гестапа, не знайшоўшы яго самога, забрала яго бібліятэку. Пасля захопу Францыі Германіяй на пэўны час творца эмігрыраваў у ЗША. Затым грамадзянская пазіцыя прывяла яго ў Алжыр, на Корсіку, дзе ён браў удзел у французскім дэсанце. Пазней Андрэ Маруа вярнуўся жыць у Францыю.
Першая жонка Андрэ Маруа Жанна-Мары памерла, пакінуўшы яму маленькіх дзяцей. Ён ажаніўся другі раз — з маладой паэтэсай Сімонай дэ Каявэ.
Памёр пісьменнік у 1967 годзе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першыя раманы «Маўклівы палкоўнік Брамбл» (1918), «Гаваркі доктар О’Грэдзі» (1922). Аўгар псіхалагічных раманаў «Бернар Кенэ» (1926), «Зменлівасць кахання» (1928), «Зямля запаветная» (1945), зборніка навел «Лісты да незнаёмкі» (1953) і інш., эсэ, гістарчных і літаратуразнаўчых прац, кнігі «Мемуары» (апубл. 1970).
Майстар жанру т.зв. раманізаванай біяграфіі («Арыэль, або Жыццё Шэлі», 1923; «Байран», 1930; «Лелія, або Жыццё Жорж Санд», 1952; «Алімпіо, або Жыццё Віктора Гюго», 1954; «Тры Дзюма», 1957; «Праметэй, або Жыццё Бальзака», 1965, і інш.). У жыццеапісаннях вялікіх людзей асноўным лічыў складанасць і супярэчлівасць асобы, цікавасць да яе ўнутранага свету, смелы пошук праўды.[5]
Яго творчасць і тэарэтычныя погляды спрыялі пераадоленню ўсталяванага схематычнага падыходу да адлюстравання героя і метадаў стварэння яго вобраза. Зрабіў вялікі ўклад у развіццё біяграфічнага жанру ХХ ст., садзейнічаў нараджэнню «новай біяграфіі» ў канцы 1920-х г.
На беларускую мову асобныя навелы А. Маруа пераклалі Ю. Гаўрук, Л. Казыра, Г. Скрыган.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Падарожжа ў нябьгт і яшчэ 24 навелы. Мн., 1974.
- Навелы. Мн., 1996.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Andre Maurois // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б André MAUROIS // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118782665 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б Французская акадэмія — 1635. Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ Камароўская (2000)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Камароўская Т. Маруа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Нарадзіліся 26 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Францыі
- Памерлі 9 кастрычніка
- Памерлі ў 1967 годзе
- Памерлі ў Нёі-сюр-Сен
- Пахаваныя ў дэпартаменце О-дэ-Сен
- Члены Французскай акадэміі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Францыі
- Франкамоўныя пісьменнікі
- Эсэісты Францыі
- Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
- Біёграфы
- Мемуарысты Францыі
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Францыя)