Андрэй Юр’евіч Мдывані

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з А. Мдывані)
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Юр'евіч Мдывані
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1937(1937-10-01) (81 год)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, педагог
Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1982)

Андрэ́й Ю́р'евіч Мдыва́ні (нар. 1 кастрычніка 1937, Тбілісі) — беларускі кампазітар, педагог. Народны артыст Беларусі (2013).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Грузін па паходжанні. Закочыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара Анатоля Багатырова (1969) і пад яго ж кіраўніцтвам — асістэнтуру-стажыроўку (1972). З 1978 выкладае, з 1993 прафесар Беларускай акадэміі музыкі. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1982). Лаўрэат Дзяржаўных прэмій Беларусі (1988, 1996).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш значныя дасягненні кампазітар мае ў галінах сцэнічнай, аркестравай (сімфанічнай і для народных інструментаў) і харавой музыкі. Асноўныя тэмы творчасці — гісторыя і сучаснасць, філасофскія ідэі і канцэпцыі, своеасабліва звязаныя з нацыянальнай праблематыкай. Адметная рыса стылю — накіраванасць на прыгажосць. Як мастак ён належыць да экспрэсіўнага крыла рамантызму, узбагачанага практыкай ХХ ст. У галіне сімфанічнай музыкі — прыхільнік высокага сімфанізму, адзін з заснавальнікаў праграмнай сімфоніі на нацыянальную тэматыку; у харавой музыцы аднавіў на новай аснове традыцыі візантыйскага песнапення і праваслаўнага спеву, стварыў падставу для фальклорна арыентаванага кірунку; у музыцы для народнага аркестра — жанрыст, стваральнік народнааркестровага сімфанізму. Тэатральнай музыцы ўласцівы яскравая вобразнасць і эмацыянальнае спалучэнне эпічнасці з напружаным дынамізмам і кантрастнасцю. Індывідуальны стыль кампазітара характарызуюць тэатральнасць мыслення, змястоўнасць і глыбіня мастацкіх задум, каларыстычнасць, прыгажосць інтанавання і выразнасць музычнай мовы.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • музычная камедыя «Дзяніс Давыдаў»,
  • мюзікл «Месс Менд»,
  • балет «Страсці» («Рагнеда»),
  • араторыі «Ванька-встанька», «Вольнасць»,
  • кантата «Мы помнім вас, людзі»,
  • 8 сімфоній,
  • сімфанічныя паэмы «Фрэскі», «Пахаванне Хатыні», «Дыялект»,
  • канцэрт-паэма для віяланчэлі з аркестрам,
  • «Музычны момант» для струннага аркестра,
  • п'есы для народнага аркеста,
  • канцэрт-паэма «Памяці В. Помазава» для баяна і аркестра,
  • п'есы для фартэпіяна,
  • харавыя цыклы,
  • музыка для тэатра, кіно, тэле- і радыеспектакляў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]