Таццяна Герасімаўна Мдывані

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Таццяна Герасімаўна Мдывані
Дата нараджэння 20 верасня 1947(1947-09-20) (73 гады)
Месца нараджэння
Муж Андрэй Юр’евіч Мдывані
Род дзейнасці музыказнавец, педагог
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства (2005)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Таццяна Герасімаўна Мдыва́ні (Вараб’ёва; 20 верасня 1947, г. Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі музыказнавец, педагог. Доктар мастацтвазнаўства (2005), дацэнт (1988).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 20 верасня 1947 года ў г. Полацку ў сям’і беларуса Герасіма Аляксандравіча Вараб’ёва і рускай[1].

Скончыла Беларускую кансерваторыю (1972, клас Г. Куляшовай)[2]. 3 1967 года выкладала музычна-тэарэтычныя дысцыпліны ў Маладзечанскім музычным вучылішчы, з 1972 — у Беларускай кансерваторыі. У 1979 годзе скончыла аспірантуру (навуковы кіраўнік Ю. Халопаў). У 1983 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Праблемы познерамантычнай гармоніі ў творчасці аўстра-нямецкіх кампазітараў канца 19 — пач. 20 стст. (А. Брукнер, Х. Вольф, Г. Малер, М. Рэгер)»[1].

3 1989 года старэйшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі, з 2006 г. — вядучы навуковы супрацоўнік аддзела музычнага мастацтва. У 2005 г. абараніла доктарскую дысертацыю «Заходні рацыяналізм у музычным мысленні ХХ стагоддзя (асаблівасці эвалюцыйнага працэсу)»[1].

Член Беларускага саюза кампазітараў і Беларускага саюза музычных дзеячаў[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе праблемы сучаснай беларускай і заходне-еўрапейскай музыкі. Выступае як музычны крытык[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998). Узнагароджана Нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» Міністэрства культуры РБ (№ 543)[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Прыкладна з 1972 года ў шлюбе з кампазітарам Андрэем Мдывані[3].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • К. Пендерецкий. «Заутреня»: Вопр. композиции // Laudamus. М., 1992;
  • Музычны тэатр Беларусі. [Кн. 2—3]. Мн., 1993—1996 (у сааўт);
  • Э. Денисов. «Пять историй господина Кейнера по Бертольду Брехту»: Вопр. композиции // Теоретические проблемы современной музыки. Мн., 1992;
  • Кампазітары Беларусі. Мн., 1997 (раэам з Р. І. Сергіенка);
  • Музычны слоўнік беларуска-рускі = Музыкальный словарь русско-белорусский. Мн., 1999 (у сааўтарстве).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Мдивани Татьяна Герасимовна. Отдел Музыкального искусства и этномузыкологии.
  2. 2,0 2,1 Мдывані Таццяна Герасімаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
  3. Рыцарь страстей. 18.12.2009

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]