Анатоль Пятровіч Кузьмічоў
Анатоль Пятровіч Кузьмічоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 мая 1923[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 2011[1] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, драматург, празаік |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Анатоль Пятровіч Кузьмічоў (20 мая 1923, Узлавая, Тульская вобласць, РСФСР — 12 чэрвеня 2011) — беларускі празаік, драматург. Сябра СП СССР і БССР (1952).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка.
У сувязі з набліжэннем фронту восенню 1941 года накіраваўся на ўсход, працаваў рабочым на базе загатзбожжа ў Пугачоўскім раёне Саратаўскай вобласці.
На пачатку 1942 года — літсупрацоўнік рэдакцыі чыгуначнай газеты «Углярка» (г. Узлавая). З мая 1942 года — у арміі. Удзельнічаў у баях як мінамётчык, служыў у карпусной газеце «В бой за Родину!». Ваяваў на Бранскім, Паўднёва-Заходнім і 3-м Украінскім франтах.
У 1947—1956 гадах працаваў у газеце Закаўказскай ваеннай акругі «Ленинское знамя», у 1957—1959 гадах — быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Литературная Грузия».
У 1955 годзе скончыў два курсы завочнага аддзялення Літаратурнага інстытута ў Маскве.
З 1967 года жыў у Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкавацца пачаў у 1940 года. Пісаў на рускай мове.
Аўтар п’ес «В нашем полку» (пастаўлена ў 1951), «Возвращение» (пастаўлена ў 1953), «Орлиный перевал» (пастаўлена ў 1958).
Выступаў і ў жанры прозы. Выйшлі ў Тбілісі, Маскве аповесці «По свежему следу» (1955), «Смена караулов» (1967), «Первые советские гвардейцы» (1971), раманы «Так наступает весна» (1958), «Юго-Запад» (1962, перавыдадзены ў Менску ў 1976), «Тревога» (1964), «Дети становятся взрослыми» (1965), «Одиннадцатый класс» (1967), «Год службы» (1979).
У Мінску выйшлі раманы «Поле боя» (1979), «Подпольная кличка — Янош» (1987), кнігі прозы «Час переклички» (дакументальная аповесць, 1981), «Ночная проверка» (аповесці, 1982), «Тревога» (раман, аповесці, 1983), «Запечатленные навек» (дакументальная аповесць, 1984).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кузьмічоў Анатоль Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 565. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Л. С. Савік. Кузьмічоў Анатоль Пятровіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — Т. 3. Івашын — Кучар. — С. 446-447. — 585 с.; іл.. — ISBN 5-85700-123-4.
- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 19 мая 2024.
- Нарадзіліся 20 мая
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Тульскай губерні
- Памерлі 12 чэрвеня
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Будапешта»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Вены»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Узлаваі
- Члены КПСС
- Пісьменнікі Беларусі
- Франтавыя карэспандэнты Вялікай Айчыннай вайны