Перайсці да зместу

Аркадзь Яфімавіч Гураў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Я. Гураў)
Аркадзь Яфімавіч Гураў
Дата нараджэння 1 мая 1956(1956-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 2002(2002-02-25) (45 гадоў)
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Грамадская дзейнасць
Член у

Аркадзь (Аарон) Яфімавіч Гураў (1 мая 1956, Мінск — 25 лютага 2002) — беларускі кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 мая 1956 года ў Мінску. Скончыў Беларускую кансерваторыю ў 1979 годзе. У 1980—1989 канцэртмайстар Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі[1].

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1980 года, Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1983 года.

Памёр 25 лютага 2002 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У творчасці пераважаў інтэлектуальны пачатак. Працаваў Найбольш у галіне камернай музыкі. Сярод твораў: квартэт-сюіта для 2 скрыпак, альта і віяланчэлі ў 10 частках (1973), рок-кантата «Страцім-лебедзь» на верш М. Багдановіча (1976), вакальны цыкл «Пяць зонгаў з лірыкі Брэхта» для сярэдняга голаса і фартэпіяна (1976), сімфонія для камернага аркестра ў 3 частках (1978), вакальна-сцэнічная сюіта «Апраўданне Афеліі» для мецца-сапрана скрыпкі і фартэпіяна (абедзве 1979), інвенцыя для цымбал і мандаліны «Ямбы» (1981), мюзікл «Вайны не будзе, Андрамаха!» па матывах трагікамедыі Ж. Жыраду «Траянскай вайны не будзе» (1983), 2 камерныя кантаты на вершы Р. Рыльке (1984, 1985), 2 сюіты для камерна-інструм. ансамбля (1987), «Сем храматычных мадрыгалаў пра Невядомую Айчыну» для змешанага хору а капэла (1988—1989) і інш[1].

Пісаў музыку для драматычных спектакляў «Жаніцьба Бальзамінава» (1984), «I зноў Несцерка» (1987), «Пінская шляхта» (1988), «Матроская цішыня» (1989), а таксама да дакументальных фільмаў «Рэвалюцыйны эцюд» (1987), «Адам і Марыля» (І988), сімфонія «Кніга Клезмераў» для сімфанічнага аркестра ў 3 частках (1993), «Вялікая Сарабанда Цярэзіенштата» для сімфанічнага аркестра (2002) і інш[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Р. М. Аладава. Гураў Аркадзь (Аарон) Яфімавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]