Аляксандр Яўгенавіч Красоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Я. Красоўскі)
Аляксандр Яўгенавіч Красоўскі
Дата нараджэння 2 ліпеня 1938(1938-07-02) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Член у
Уплыў Георгій Уладзіміравіч Заборскі і Навум Яфімавіч Трахтэнберг

Аляксандр Яўгенавіч Красоўскі (нар. 2 ліпеня 1938, г. Мінск)  — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1962 годзе аддзяленне архітэктуры БПІ (выкладчыкі Г. У. Заборскі, Н. Я. Трахтэнберг і інш.)[1]. Працаваў старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Белдзіпрасельбудзе, Белдзяржпраекце, з 1973 года — галоўным архітэктарам праектаў у Белдзіпрагандлі[2].

Член Саюза архітэктараў СССР (членскі білет № 10310, 1966), пасля Саюза архітэктараў Беларусі (членскі білет № 186)[1]. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Спецыялізаванае канструктарска-тэхналагічнае бюро Мінгандлю БССР па вул. Платонава
Ансамбль адміністрацыйна-грамадскіх будынкаў па праспекце Машэрава (Пераможцаў)
Комплекс інстытутаў аддзялення грамадскіх навук Акадэміі навук БССР на Акадэмічнай вуліцы

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве); тыпавы праект клуба на 400 месцаў (1964) і 400 месцаў са спартзалай у калгасе імя Гастэлы Мінскай вобласці (1966)[2]; тыпавы праект дзіцячага садка-ясляў на 140 месцаў (1972; 2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе); тыпавыя праекты сталовых на 150, 300, 450 пасадачных месцаў (1973—1980); комплекс адміністрацыйных будынкаў па Паркавай магістралі (цяпер праспект Пераможцаў) (1975—1980); інстытут грамадскіх навук і Вылічальны цэнтр АН БССР[d] (1979); сталовая завода «Тэрмапласт» (1980, аўтар); спецыялізаванае канструктарска-тэхналагічнае бюро Мінгандлю БССР па вул. Платонава ў г. Мінску (1982; кіраўнік аўтарскага калектыва); гандлёва-грамадскія цэнтры ў Барысаве[d], у мікрараёне Курасоўшчына-3 у Мінску (1982); універмагі ў Дзяржынску, Слуцку і Барысаве (1980-90); шэраг жылых дамоў у Мінску (1995—2008; кіраўнік аўтарскага калектыва); жылы квартал у раёне вуліц Ясеніна — Касманаўтаў у Мінску (2000—2008; кіраўнік аўтарскага калектыва; сааўтары Т. Шаўлюкевіч, Р. Завяруха); жылы дом па Лагойскім тракце (1998—2003); жылы дом па вул. Жукоўскага (2005; сааўтар Р. Завяруха); жылы дом па вул. Бурдзейнага (2006—2008)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём ВДНГ СССР за праект камбіната харчавання будаўнікоў (1985)[2].

Зноскі

  1. а б в Красовский Александр Евгеньевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б в Красовский Александр Евгеньевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Красовский Александр Евгеньевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Красовский Александр Евгеньевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)