Аляксандр Яўгенавіч Міронаў
Аляксандр Яўгенавіч Міронаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 лістапада 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 снежня 1992 (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, перакладчык |
Узнагароды |
Аляксандр Яўгенавіч Міронаў (23 лістапада 1910, Орша — 15 снежня 1992) — беларускі празаік, перакладчык. Заслужаны работнік культуры БССР (1978).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў 1929 годзе. У 1930 годзе — рэпарцёр газеты «Звязда». У тым самым годзе выехаў у Архангельск, працаваў журналістам, матросам. Удзельнік чалюскінскай эпапеі 1933—1934 гадоў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны служыў на Паўночным флоце. Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе вярнуўся ў Мінск.
У 1946-47 гадах — уласны карэспандэнт газеты «Звязда», у 1947—1950 гадах — адказны сакратар рэдакцыі альманаха «Советская Отчизна», начальнік сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1939 года. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1978). Пісаў на рускай мове. З літаратурна-мастацкімі творамі ў друку пачаў выступаць у 1930 годзе. Выдаў кнігі аповесцей, апавяданняў «Морские будни» (1932), «Поход „Челюскина“» (1935), «Большое сердце» (1939), «Крепость во льдах» (1944), раманы «Корабли выходят в океан» (1957), «Только море вокруг» (1962), «Ледовая одиссея. Записки челюскинца» (1966), «Не поле перейти» (1975) і іншыя.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міронаў Аляксандр Яўгенавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 467. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Аляксандр Міронаў // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Нарадзіліся 23 лістапада
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Оршы
- Памерлі 15 снежня
- Памерлі ў 1992 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР