Бабровіцкі вал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саляныя дыслакацыі Прыпяцкага прагіну

Бабро́віцкі вал (ад назвы вёскі Бабровічы ў Калінкавіцкім раёне) — тэктанічная структура ў Петрыкаўскім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці, у межах Капаткевіцка-Велікаборскай ступені Прыпяцкага прагіну. Вылучаецца па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы. Бабровіцкі вал — адносна невялікі (даўжыня 45 км, шырыня 6 км), уключае Зарэчынскую дыяпіроідную брахіантыкліналь, Камаровіцкае і Бабровіцкае дыяпіроідныя падняцці, ускладненыя ў паўночнай частцы перадданкаўскімі крыптадыяпірамі.

Вал мае складаную форму: пры яго агульнай субшыротнай арыенціроўцы Камаровіцкае і Бабровіцкае падняцці арыентаваны субмерыдыянальна. Амплітуда падняццяў 200—400 м, перавышэнне вала адносна сумежных сінкліналей мяняецца ад 200 да 1000 м і павялічваецца па паверхні галітавай падтоўшчы да 2000 м. Сфарміраваўся ў асноўным у выніку праяўлення саляной тэктонікі ў галітавай падтоўшчы, верхнефаменскай саляноснай тоўшчы ў данкава-лебядзянскі і каменнавугальны час.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]