Бабруйкаўскае вадасховішча
Бабру́йкаўскае вадасховішча — вадасховішча ў Беларусі, на р. Мытва, у басейне Прыпяці, у Ельскім раёне Гомельскай вобласці. За 7 км на усход ад Ельска, каля в. Бабруйкі. Створана ў 1972 годзе як зона адпачынку і для гадоўлі рыбы. Плошча 1,22 км², даўжыня 3,3 км, найбольшая шырыня 0.8 км, глыбіня 3 м, плошча вадазбору 162 км². Моцнапраточнае, сярэднегадавы сцёк 19,3 млн. м. Правы бераг (вышыня 5—6 м) зарос хваёвым лесам, на левым (да 10 м) — мяшаны лес, ворная зямля і сенажаць.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).