Бабруйскі бровар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ЗАТ «Бабруйскі бровар»
Тып ЗАТ
Заснаванне 1976
Размяшчэнне Сцяг Беларусі г. Бабруйск, вул. Нахімава, 1, Беларусь
Галіна піваварная
Прадукцыя піва, квас
Сайт bbrovar.by

ЗАТ «Бабруйскі бровар» — беларускі вытворца піва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1958 годзе, з увядзеннем у эксплуатацыю невялікага заводзіка па вуліцы Нахімава піваварства ў Бабруйску было паднята на дзяржаўны ўзровень. Завод быў названы «Дзеднава» — па назве вёскі, што калісьці стаяла там, а пасля злілася з горадам. Магутнасць прадпрыемства была невялікай: не больш за 0,8 млн дал у год. Разлівалася піва ў бутэлькі і драўляныя бочкі.

Праз 15 гадоў было пачата будаўніцтва новага сучаснага бровара з уласнай саладоўні. Магутнасць у 4 млн дал у год узводзіла яе на другое месца ў табелі аб рангах піўнога вытворчасці БССР. Прадпрыемства мела тры ўласныя артэзіянскія свідравіны пітной вады і дзве свідравіны мінеральнай. Бабруйскі піўзавод укамплектавалі па апошнім на той час слову айчыннай тэхнікі, і ў 1976 годзе там было зварана першае піва.

У 2002 завод акцыянавалі, стварыўшы на яго базе ААТ «Дзеднава». Неўзабаве адбылося рашэнне аб прыцягненні замежнага інвестара — амерыканскай групы «Detroit Investments Ltd», для рэалізацыі піўнога праекта сумесна з Міжнароднай фінансавай карпарацыяй якая зарэгістравала даччыную структуру Detroit-Belarus Brewing Company (DBBC). Так у 2004 з’явілася СЗАТ «Беларуская піваварная кампанія», у жніўні 2005 года пераназванае ў СЗАТ «Піваварная кампанія „Сябар“».

Усяго за год піваварная кампанія вырасла ў аднаго з лідараў рынку, а яе піва «Баброў» стала другой па аб’ёме продажаў піўной маркай у краіне.

У 2006 г. доля СЗАТ «Піваварная кампанія „Сябар“» у агульным аб’ёме вытворчасці піва ў Беларусі склала 9,7 %.

У снежні 2007 года ПК «Сябар» увайшла ў склад Heineken NV, стаўшы ЗЗАТ «Піваварная кампанія „Сябар“».

У 2007 годзе доля СЗАТ «Піваварная кампанія „Сябар“» у агульным аб’ёме вытворчасці піва ў Беларусі склала 15,7 %.

4 кастрычніка 2010 года кампанія «Сябар» была перайменавана ў ЗЗАТ «Бровары Хайнекен».

У 2011 г. доля ЗЗАТ «Бровары Хайнекен» у агульным аб’ёме вытворчасці піва ў Беларусі склала 22,5 %, а калі ўлічваць долю яе даччынай кампаніі «Рэчыцапіва», то 23 %, тым самым заняўшы найбольшую долю на ўнутраным рынку Беларусі.

З 2017 года належыць і кіруецца групай Oasis (да перайменавання — Detroit Investmеnts), якой канцэрн Heineken NV прадаў усе свае актывы ў Беларусі. Кампаніі дамовіліся аб аб’яднанні сваіх падраздзяленняў у Беларусі ў адну кампанію ЗАТ «Бабруйскі бровар». Heineken прадаставіць ліцэнзіі на вытворчасць і продаж піва пад сваімі брэндамі, а таксама працягне забеспячэнне кантролю якасці і маркетынгавай падтрымкі[1].

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

На 2018 год ЗАТ «Бабруйскі бровар» вырабляла 2 гатункі хлебнага квасу «Хатні» ў пляшках абсягам 0,9, 1,4 і 1,9 літра — «Спраўны» і «Цёмны»[2]. Таксама «Бабруйскі бровар» выпускаў 3 ўласныя гатункі піва — «Баброў», «Жыгулёўскае» і «Рэчыцкае» (апошняе на заводзе «Рэчыцапіва»). Па замежнай рэцэптуры выраблялі яшчэ 2 гатункі піва: нідэрландскае «Амстэл» і славацкае «Zlatý Bažant» (бел.: Залаты фазан)[3].

Зноскі

  1. Heineken продал бизнес в Беларуси
  2. «Хатні» квас , ЗАТ «Бабруйскі бровар» (2018). Праверана 4 чэрвеня 2018.
  3. Аб кампаніі , ЗАТ «Бабруйскі бровар» (2018). Праверана 4 чэрвеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]