Багародск
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Багародск (руск.: Богородск) — горад (1923) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Багародскага раёна Ніжагародскай вобласці. Насельніцтва 36,8 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1570 годзе.
Горад размешчаны за 40 км на паўднёвы захад ад горада Ніжні Ноўгарад.
Багародск — адзін са старажытных (з XVII стагоддзя) цэнтраў гарбарнай прамысловасці. Галоўныя гарбарні — імя Юргенса, імя Калініна, імя Кашына, імя Венецкага; гарбарна-галантарэйная і абутковая фабрыкі. Ёсць заводы штучных скур, механічны, клеевараны, швейна-такелажны камбінат, швейная фабрыка і іншыя.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Пятровіч Нісцюк (1950—2023) — беларускі палітык.
- Анатоль Аляксеевіч Саланіцын, акцёр
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Багародск