Бальшое Мурашкіна
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Бальшое Мурашкіна
| ||||||||||||||||||
Бальшое Мурашкіна, Вялікае Мурашкіна (руск.: Большо́е Мура́шкино) — рабочы пасёлак (пасёлак гарадскога тыпу) у Ніжагародскай вобласці Расіі.
Адміністрацыйны цэнтр Бальшамурашкінскага раёна, у складзе якога ўяўляе сабой адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (рабочы пасёлак) і аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне рабочы пасёлак Бальшое Мурашкіна са статусам гарадскога паселішча як адзіны яго населены пункт.
Насельніцтва — 5577 чал. (2021). Размешчана за 90 км на паўднёвы ўсход ад Ніжняга Ноўгарада на рацэ Сундавік, на аўтадарозе Р162 Работкі — Парэцкае.
Пасёлак уваходзіць у Пералік гістарычных гарадоў Расіі.