Базіліка Святога Мікалая
Славутасць | |
Базіліка Святога Мікалая | |
---|---|
італ.: Basilica di San Nicola | |
![]() | |
41°07′49″ пн. ш. 16°52′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Архідыяцэзія Бары-Бітонта[d] |
Ордэнская прыналежнасць | дамініканцы |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль |
Дата заснавання | XI стагоддзе |
Сайт | basilicasannicola.it |
![]() |
Базіліка Святога Мікалая (італ.: Basilica di San Nicola) — каталіцкая базіліка ў Бары (Італія). Пабудавана для захоўвання мошчаў святога Мікалая Мірлікійскага (Цудатворцы), перанесеных у 1087 годзе з Міры.
Гісторыя храма[правіць | правіць зыходнік]
Тэрыторыя, абраная для будаўніцтва сабора, мела свецкае значэнне; цягам некалькіх гадоў тут знаходзіўся палац візантыйскага намесніка (катапана), пасля разбураны нарманамі; і было падорана архібіскупу Урсоне нарманскім камандуючым Робертам Гвіскарам, які ў 1059 годзе атрымаў тытул герцага Апуліі, Калабрыі і Сіцыліі ад Папы Мікалая II.
9 мая 1087 года ў Бары прыбылі мошчы Святога Мікалая, выкрадзеныя 62-мя барыйскімі маракамі з царквы ў Міры. Маракі высунулі шмат умоў, перш чым аддаць мошчы святога: адной з іх было будаўніцтва новага сабора для захоўвання мошчаў. Архібіскуп Урсон пагадзіўся і даў даручэнне бенедыкцінскаму абату Ільі пабудаваць культавае месца, дзе б захоўваліся мошчы святога, і якое прыцягвала б гандляроў і паломнікаў з Усходу і Захаду. Бары страціў статус візантыйскай сталіцы, але набыў новае важнае значэнне—стаў горадам Святога Мікалая.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c3/Bari_BW_2016-10-19_13-35-11_stitch.jpg/220px-Bari_BW_2016-10-19_13-35-11_stitch.jpg)
Пасля смерці Урсона Ілля атрымаў згоду ад архібіскупа працягваць будаўніцтва сабора. Працы па будаўніцтве крыпты пачаліся 8 ліпеня 1087 года і скончыліся ў верасні 1089 года. Першага кастрычніка наступнага года Папа Урбан II змясціў мошчы пад алтар крыпты, дзе яны знаходзяцца да сёння, і прызначыў абата Ілью архібіскупам Бары. Абат Ілья памёр у 1105 г. і яго мошчы пахаваны у базіліцы, у саркафагу ўсходняга паходжання з выявамі чатырох філосафаў.
Працы па будаўніцтве самой базілікі працягнуліся няспешна пад кіраўніцтвам абата Яўстафія, наступніка Ільі. У 1106 годзе Папа Пасхалій II у царкоўным дакуменце запісаў, што царква амаль скончана, але ўнутраны разлад разбурэнне горада Вільгельмам Злым у 1156 годзе значна замарудзілі працы.
Царква асвечана толькі 22 чэрвеня 1197 года Конрадам, біскупам Гільдэсгайма і канцлерам імператара Генрыха VI, па даручэнні Папы Цэлестына III, пры 5 архібіскупах, 28 біскупах і 7 абатах.
Яшчэ да завяршэння будаўніцтва царква стала месцам буйных гістарычных падзей:
- у 1095 годзе Пётр Ам’енскі выступіў у ёй з казаннем Першага Крыжовага паходу;
- у 1098 годзе ў базіліцы прайшоў царкоўны сабор пад старшынствам Папы Урбана II па пытанні з’яднання Заходняй і Усходняй цэркваў, якое не завершылася поспехам.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/76/Gentile_da_Fabriano_062.jpg/220px-Gentile_da_Fabriano_062.jpg)
Базіліка была прыдворнай капэлай імператара Фрыдрыха II, пры Анжуйскай дынастыі мела статус палацавага храма. Залатой эпохай сабора лічыцца перыяд уладарства Анжуйскай дынастыі, калі Карл II Анжуйскі (памёр у 1309 годзе) падарыў царкве тры горада (Санікандра-дзі-Бары, Рутцільяна і Грума-Апула), найкаштоўныя літургічныя ілюстраваныя кодэксы (восем з іх можна ўбачыць у архіве Базілікі) і шматлікія срэбныя і залатыя літургічныя прадметы, цяпер самыя каштоўныя прадметы Скарбніцы і Музея святога Мікалая.
9 красавіка 1799 года базіліку разрабавалі французскія войскі.
Буйныя рэстаўрацыйныя працы былі праведзены ў 1928—1956 гадах. Падчас іх пад алтаром базылікі быў знойдзены саркафаг-рэлікварый з мошчамі Мікалая Цудатворцы (1951 год). Саркафаг зроблены ў форме невялікага каменнага асуара з адтулінай для збору алею. Цяпер саркафаг знаходзіцца ў крыпце царквы, адгароджаны ад публічнай прасторы высокай жалезнай рашоткай. Доступ да мошчаў дазваляецца толькі арганізаваным групам паломнікам (па папярэдняй дамоўленасці з мясцовым царкоўным кіраўніцтвам).
У 1951 годзе Папа Пій XII даручыў царкву ордэну дамініканцаў.
Комплекс базілікі[правіць | правіць зыходнік]
Базіліка з’яўляецца асноўным элементам Мікалаеўскай «цытадэлі», у комплекс уваходзяць:
- царква Святога Грыгорыя, найстаражытнейшая царква горада, у якой дагэтуль праходзяць набажэнствы;
- манастыр;
Інтэр’ер Базілікі - бібліятэка і архіў Базылікі, дзе захоўваюцца дакументы і пергаменты найважнейшага гістарычнага значэння;
- даследчы цэнтр імя Святога Мікалая;
- так званы «Порцік Паломнікаў» (цалкам згублены пасля рэстаўрацыйных прац у 1950-х гадах), на яго месцы цяпер знаходзіцца сярэдняя школа імя Святога Мікалая;
- музей імя св. Мікалая, адкрыты 6 лютага 2010 г., дзе выстаўлены самыя каштоўныя артэфакты з архіва і скарбніцы сабора.
Архітэктура і інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]
У будаўніцтве ўжывалі вапняковы камень, часткова ўзяты з іншых будынкаў. Галоўны фасад размешчаны паміж дзвюма вежамі: Вежа Катапана справа і Вайсковая Вежа злева адрозніваюцца вышынёй і фактурай. Фасад падзелены на тры часткі, раздзеленыя пілястрамі, і тры парталы адлюстроўваюць унутранае дзяленне базілікі на тры нефы. Галоўны, сярэдні партал багата аздоблены, яго вылучае характэрны сімвалізм: абраз Хрыста — пераможца паганства на архівольце партала, а таксама выявы сфінкса і быкоў, якія падтрымваюць калоны з боку партала.
Тыповая строгасць раманскага стылю разбаўленая ў фасадзе наяўнасцю манафорыяў, біфорыяў і цэнтральнага вакна — окула. У той жа час бакавыя сцены базілікі ўпрыгожаны шэрагам глыбокіх сляпых арак і лоджыямі з невялікімі аркавымі вокнамі (эзафорыямі). На паўночным баку заўважна вылучаецца вядомы «Партал з ільвамі».
Унутраная прастора Базілікі ўяўляе сабою лацінскі крыж, падзелены падоўжна на тры нефы шэрагам калон і апорных пілястраў. Над цэнтральным праходам змешчана раскошная столь з драўніны, багата аздобленная мастаком Карла Роза. Пад канец цэнтральнага нефа знаходзіцца галоўны алтар з шыкоўным старажытным апулійскім полагам XII ст. і апсіда, у цэнтры якой знаходзіцца трон абата Ільі з мармуру (канец XI — пачатак XII ст.). На мазаічнай падлозе вакол трона можна разглядзець арабскую вязь з надпісам «Алах». Ёсць думка, што гэта звязана з чорнарабочымі на вытворчасці мазаікі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/31/Bari_basilica_BonaSforza_tomb.jpg/220px-Bari_basilica_BonaSforza_tomb.jpg)
Ззаду біскупскага трона — маўзалей XVI ст. Боны Сфорца, герцагіні Бары і каралевы Польшчы. Паміж двума жаночымі напаўаголенымі фігурамі, што сімвалізуюць Бары і Польшчу, і дзвюма выявамі святых — Мікалая і Станіслава, знаходзяцца рэшткі каралевы, што спачатку знаходзіліся ў кафедральным саборы.
Ёсць і іншыя значныя творы мастацтва:
- у левай апсідзе: карціна 2-й паловы XV ст. пэндзля Віварыні (венецыянскага мастака, які працаваў у Апуліі), якая выяўляе гутарку святых Джакома і Людовіка з святымі Мікалаем і Пятром; у цэнтры — Мадонна на троне з немаўлём.
- у папярочным нефе з правага боку — срэбны алтар (1319—1684 гг.), падораны ў 1319 г. царом Сербіі Урашам II Мілуцінам, каб накрыць магілу святога Мікалая ў крыпце. У 1684 г. Сабор заказаў двум неапалітанскім мастакам (Даменіка Марынэлі і Эньё Авітабіле) перарабіць алтар у стылі той эпохі — барока.
- на алтары правай апсіды: Трыптых (1451 г.) Андрэа Рыка з Кандзіі (вельмі запатрабаваны мастак XV ст. у розных італьянскіх гарадах). Жарсны абраз Божай Маці пададзены тут, як і ў іншых гарадах (Бергама, Фларэнцыі, Парме і інш.), яна выяўлена паміж Св. Мікалаем справа і Св. Іаанам Багасловам злева.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/67/Tombenicolas.jpg/220px-Tombenicolas.jpg)
Ля бакавых нефаў — дзве шырокія лесвіцы да крыпты, дзе знаходзяцца мошчы святога Мікалая. Асаблівасці крыпты — праваслаўная капліца з іканастасам і два алтары: адзін прысвечаны каталіцкаму абраду, другі — праваслаўнаму (адзіны выпадак у каталіцкім свеце, што пацвярджае пакліканне Бары — збліжэнне дзвюх цэркваў). Базіліка цягам многіх стагоддзяў і цяпер з'яўляецца цэнтрам паломніцтва. Характэрныя элементы крыпты — капітэлі; усе розныя, а некаторыя нават «двухаблічныя». У паўднёвым куце знаходзіцца «цудадзейная» калона, зробленая з парфіру.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ catalogo.beniculturali.it — 2014.