Балашова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Вёска
Балашова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2136
Аўтамабільны код
2
Балашова на карце Беларусі ±
Балашова (Беларусь)
Балашова
Балашова (Віцебская вобласць)
Балашова

Балашо́ва[1] (трансліт.: Balašova, руск.: Балашово) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Коханаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнікла не пазней за 1784 год, калі як вёска Баб'і горкі (д. Бабъи горки) пазначана на Плане Генеральнага межавання Копыскага павета. На ваенна-тапаграфічнай карце Шуберта (1866-1869) пазначана ўжо як фальварак Астрашапкі (ф. Острошапки) за 2 км на паўночны ўсход ад аднайменнай вёскі Астрашапкі[2]. Напэўна, пасля 1882 года зямлю выкупіла таварыства сялян. Станам на 1910 год, маёнтак Коханаўскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні пад падвоенай назвай Балашова (Астрашапкі) (им. Болашево (Острошапки)), належала таварыству 34 уласнікаў, праваслаўных, 6 двароў, 156 дзес. (170,04 га) зямлі, у т.л. 105 дзес. (114,45 га) ворыва і 51 дзес. няўдобіцы[3]. Належала да Аленавіцкага праваслаўнага прыходу Успення Прасвятой Багародзіцы[3].

Паводле ЖБД 47-га тк Вермахта, яго 18-я тд 7.7.1941 года а 13:30 заняла Астрашапкі, 7-8 ліпеня яе контратакавалі падраздзяленні 1-й мсд і 57-й тд РСЧА, але а 18:00 8.7.1941 года 18-я тд дасягнула заходняй ускраіны Малога Гальцэва[4], Балашова цягам 1,5 сутак было полем бою.

Паводле ЖБД 3-й гв тб РСЧА, з 20:30 26.6.1944 да 22:45 27.6.1944 года яе падраздзяленні ў раёне Марцюхова, Астрашапак і Малога Гальцэва вялі баі з нямецкімі войскамі, каб перашкодзіць іх адходу ў заходнім кірунку, канец сутак 27.6.1944 года Балашова было на полі бою.

Да 15 кастрычніка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Пярэвалачненскага сельсавета[5].

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1910 — 6 двароў, 41 душа (24 мужч., 17 жанч.)[3]
  • 1926 — 22 двары, 108 чалавек (перапіс)[6]
  • 1996 — 21 двор, 31 чалавек[6]
  • 2005 — 10 двароў, 15 чалавек[6]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў…
  2. Военно-топографическая карта…
  3. а б в Список населенных мест… С. 121.
  4. Коломиец М. 1941. «Последний парад» мехкорпусов Красной Армии. -- М.: Эксмо, 2012. -- 101 с.. — C. 88.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  6. а б в Шнейдер… С. 211.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Военно-топографическая карта Могилевской губернии [Карты]. — [Санкт-Петербург: Военно-топографическое Депо: 1866—1869]. — 1 атл.([25] разв. л.,[1] сб.л.): 1 цв.; 51х36 см.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  • Список населенных мест Могилевской губернии / Под ред. Г. П. Пожарова. — Могилев, 1910.
  • Шнейдер А. А. Моя Толочинщина: страницы истории. — Мн.: Бизнесофсет, 2005. — 310 с. — ISBN 985-6649-42-0