Копыскі павет
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Копыскі павет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата скасавання | 1860 |
Копыскі павет. Існаваў у 1777 — 1796 гг., 1802 — 1861 гг. у Магілёўскай губерні. Цэнтр — Копысь. Плошча каля 2,3 тыс. км2
Створаны на частцы тэрыторыі скасаваных Аршанскай і Магілёўскай правінцый паводле імператарскага ўказа ад 22 сакавіка 1777 г. Уключаў 115 панскіх маёнткаў, мястэчкі Абольцы, Барань, Зубрэвічы, Саколіна, Смаляны, Стараселле, Талачын.
У 1794 г. да павета далучана тэрыторыя на захад ад р. Друць з мястэчкамі Абчуга, Бобр, Зарэчны Талачын, Крупкі, пасля чаго плошча павета склала каля 3,1 тыс. км2 У 1796 г. павет скасаваны, у 1801 г. адноўлены. Паўторна скасаваны ў 1861 г., тэрыторыя павета была ўключана ў Аршанскі, Горацкі, Магілёўскі і Сенненскі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Насевіч, В. Копыскі павет / Вячаслаў Насевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 431 с. — С. 234. — ISBN 985-11-0100-1.