Банавентура Паўлюкявічус
Банавентура Паўлюкявічус | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 лістапада 1938 (42 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | літоўская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Банавентура Паўлюкявічус (літ.: Bonaventūras Pauliukevičius; нар. 1896, в. Будэжэрай, цяпер Вілкавішскі раён, Літва) — літоўскі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і цесляра. З 1924 г. вучыўся ў Ковенскім, у 1926—1929 гг. — у Рыжскім універсітэтах. У 1926 г. — рэдактар легальнага літоўскага камуністычнага часопіса «Водгук» (на другім нумары часопіс закрыты, а рэдактар зняволены ў турму). Працаваў у літоўскай школе ў Рызе, у 1929—1931 гг. жыў у Кёнігсбергу, дзе працаваў у органе Літоўскай камуністычнай партыі газеце «Балсас». У 1931 г. запрошаны ў СССР, з 1932 г. жыў у Менску, працаваў загадчыкам культмасавага сектара літоўскай газеты «Чырвоны араты». У 1933—1936 гг. вучыўся ў аспірантуры пры АН БССР.
Член Саюза пісьменнікаў СССР, Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 г.
У 1938 г. арыштаваны і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 29.11.1938 г. Рэабілітаваны 23.04.1957 г.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У друку выступаў з 1926 г. Пісаў на літоўскай мове. Аўтар аповесцей «Бядоты батрака», «Беспрацоўе» (незакончана), апавяданняў, нарысаў, крытычных і публіцыстычных артыкулаў (пісаў пра творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, А. Александровіча, пра літоўскую пралетарскую літаратуру). У 1960 г. у Вільні выйшаў зборнік «Бядоты батрака».
Перакладаў з рускай і нямецкай моў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Паўлюкявічус Банавентура // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Нарадзіліся 16 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Вілкавішкіскім раёне
- Памерлі 29 лістапада
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Універсітэта Вітаўта Вялікага
- Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Літвы
- Пісьменнікі Беларусі
- Літоўскамоўныя пісьменнікі
- Перакладчыкі на літоўскую мову
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Перакладчыкі з нямецкай мовы