Перайсці да зместу

Аляксандр Паўлавіч Ксёндзаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Ксёндзаў
Фатаграфія
Аляксандр Ксёндзаў
Дата нараджэння 18 жніўня 1954(1954-08-18) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр тэматычная карціна, партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Г. Х. Вашчанка, А. В. Бараноўскі, М. А. Савіцкі
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Паўлавіч Ксёндзаў (18 жніўня 1954, в. Баравыя, Крупскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастак-жывапісец, графік, прафесар БДАМ.

19651972 — Рэспубліканская школа-інтэрнат па выяўленчаму мастацтву імя Івана Ахрэмчыка.

1972—1978Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, факультэт манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, выкладчыкі — Гаўрыла Вашчанка, Анатоль Бараноўскі.

19801984 — творчыя майстэрні жывапісу Акадэміі мастацтваў СССР, выкладчык — Міхаіл Савіцкі.

З 1987 — Член Саюза мастакоў СССР.

З 1994 выкладаў у Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў, прафесар кафедры жывапісу.

1997 — Гран-пры II міжнароднага сімпозіума імя Марка Шагала, Беларусь.

2003 — Медаль Беларускага саюзу мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве».

2007Медаль Францыска Скарыны.

Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Траццякоўскай галерэі, калекцыі «Дойчэ-Банка» ў Лейпцыгу (ФРГ), калекцыі барона фон Тобля ў Цюрыху (Швейцарыя) і іншых прыватных сборах Беларусі і замежжа[1].

Мастацкія выставы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1989 — «Сакавіцкі апошні снег», Дом кіно, Мінск
  • 1991 — «На галерэі», Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
  • 1993 — «Зямля пад белымі крыламі», галерэя «М-ART», Славенія, г. Марыбар
  • 1994 — «Вецер сямі мораў», Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
  • 1994 — «9 мастакоў», Славакія, г. Нітра
  • 1996 — «BelART-TRANSIT», галерэя «Сарт», ЦДМ, Масква
  • 1996 — «Майстры Беларусі», галерэя «ARKA», Літва, Вільнюс
  • 1999 — «Ню», галерэя «Schtadwerke», Германія, Мюнстэр
  • 2000 — «Выкраданне Еўропы», галерэя «Anixis», Швейцарыя
  • 2002 — «Сны Арлекіна», галерэя «Мастацтва», Беларусь, Мінск
  • 2003 — «Восень у Мінску», галерэя «Anixis», Швейцарыя
  • 2005 — «Нараджэнне Венеры», Палац мастацтва, Мінск
  • 2007 — «Рэмінісцэнцыі ХХ стагоддзя», Нацыянальная бібліятэка Літвы, Вільнюс
  • 2007 — «POST-традыцыя», Дзяржаўная філармонія, Літва, Вільнюс
  • 2010 — Персанальная выстаўка, галерэя «Nikolai», Германія, Берлін