Баршчоўскі сельсавет (Хойніцкі раён)
Выгляд
Баршчоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Хойніцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Баршчоўка |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 20 лютага 1964 |
Баршчо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Баршчоўка.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Масаноўскага і Уласоўскага сельсаветаў. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Хойніцкага раёна. 20 лютага 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Радзінскага сельсавета[1].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.