Камарынскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Камарынскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Уключае 15 сельсаветаў
Адміністрацыйны цэнтр Камарын
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 25 снежня 1962
Шчыльнасць
Плошча 1,0 тыс. км²
Вышыня
над узроўнем мора
104 м[1]

Кама́рынскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 19261962 гадах. Цэнтр — мястэчка1959гарадскі пасёлак) Камарын.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Камарынскі раён быў утвораны ў 1926 годзе ў складзе Рэчыцкай акругі. У чэрвені 1927 года ў сувязі з ліквідацыяй Рэчыцкай акругі перададзены ў Гомельскую акругу. У 1930 годзе, калі была скасаваная акруговая сістэма, Камарынскі раён перайшоў у прамое падпарадкаванне БССР. У студзені 1938 года з увядзеннем абласнога дзялення ўключаны ў склад Палескай вобласці.

Па дадзеных на 1 студзеня 1947 года раён меў плошчу 1,0 тыс. км². У яго склад уваходзілі 15 сельсаветаў: Асарэвіцкі, Баршчоўскі, Верхнежароўскі, Гдзенскі, Калыбанскі, Камарынскі, Капоранскі, Крукоўскі, Лукаедскі, Ніжняжарскі, Піркаўскі, Радзінскі, Сцяпанаўскі, Чыкалавіцкі, Ялчанскі.

У выніку ліквідацыі Палескай вобласці ў 1954 годзе Камарынскі раён быў перададзены ў Гомельскую вобласць. У снежні 1962 года раён быў скасаваны, а яго тэрыторыя падзелена паміж Брагінскім і Хойніцкім раёнамі.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]