Барыс Абрамавіч Брэслаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Брэслаў
Барыс Абрамавіч Брэслаў
Род дзейнасці публіцыст
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1882(1882-10-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1938(1938-04-21) (55 гадоў) ці 20 красавіка 1943(1943-04-20) (60 гадоў)
Месца смерці
Партыя

Барыс Абрамавіч Брэслаў (10 кастрычніка 1882, в. Мікуліна, Талачынскі раён, Віцебская вобласць20 красавіка 1943) — удзельнік рэвалюцыйнага руху, публіцыст.

Біаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член РСДРП з 1899 года. У 1901 годзе за кіраўніцтва забастоўкай у Віцебску сасланы ва Усходнюю Сібір.

З 1904 года вёў партыйную работу ў Пецярбургу, Мікалаеве, Днепрапятроўску, Маскве, Екацярынбургу. У 1909—1911 гадах быў слухачом партыйнай школы ў Ланжумо (Францыя).

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года — супрацоўнік газеты «Праўда» (1917), рэдактар газеты «Голас праўды» ў Кранштаце. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года — дэлегат I Віцебскага губернскага з’езда Саветаў, член Віцебскага губвыканкама. З 1918 года — сакратар Віцебскага губкама РСДРП(б) — РКП(б). З чэрвеня 1918 года — на партыйнай і савецкай рабоце ў Віцебску, Маскве.

У 1924—1925 гадах — на савецкай, гаспадарчай і дыпламатычнай рабоце. Член ВЦВК у 1918—1919 гадах. З 1930 года працаваў намеснікам паўпрэда ў Францыі.

Рэпрэсаваны ў 1937 годзе. Памёр 20 красавіка 1943 года ў турме. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Барыс Брэслаў пісаў успаміны пра У. І. Леніна, збіраў звесткі пра яго жыццё і дзейнасць.

З’яўляецца аўтарам брашур: «Характар і этапы рускай рэвалюцыі», «Тры дні лютага 1917 года», «Напярэдадні Кастрычніка 1917 года» і артыкулаў пра жыццё і дзейнасць рэвалюцыянераў Сярго Арджанікідзе, Рыгора Пятроўскага, Канкордыі Самойлавай, Сямёна Сямкова. Больш за ўсё друкаваўся ў часопісе «Каторга і ссылка».

Удзельнічаў у распрацоўцы дакументальнай гісторыі палітычнай турмы, ссылкі і эміграцыі[1][2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бреслав Борис Абрамавич // Витебская губерния: политические портреты в документах и материалах. 1917—1924 гг. / сост.: Н. В. Воронова [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2016. — С. 207—208.
  • Карніловіч, Э. А. Брэслаў Барыс Абрамавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — С. 284. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
  • Карніловіч, Э. А. Слухач школы ў Ланжумо / Э. А. Карніловіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. — С. 76-80.