Барыс Аляксандравіч Залкінд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Барыс Аляксандравіч Залкінд (руск.: Залкинд Борис Александрович; 26 чэрвеня 1894, в. Скрыгалаў Мазырскі раён Гомельская вобласць — 1971, Масква) — савецкі вучоны ў галіне тэрапіі. Доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1940).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння ў 1918 годзе медыцынскага факультэта Павійскага ўніверсітэта (Італія) працаваў асістэнтам, а ў 1923 — дацэнтам терапеўтычнай клінікі горада Павія. З 1925 года — загадчык кафедры туберкулёзу Екацерынаслаўскага медыцынскага інстытута. У 1932-39 гадах загадчык кафедры тэрапіі Днепрапятроўскага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Адначасова (з 1935) загадчык кафедры тэрапіі Днепрапятроўскага медыцынскага інстытута. У 1942-44 гадах галоўны тэрапеўт Паўночна-Заходняга і 2-га Беларускага франтоў. З 1944 — загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі Днепрапятроўскага медыцынскага інстытута.

Аўтар больш за 30 навуковых прац, якія галоўным чынам прысвечаны вывучэнню бялкоў сыроваткі крыві.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]