Барыс Мікалаевіч Лунін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Барыс Мікалаевіч Лунін
Дата нараджэння 22 чэрвеня 1918(1918-06-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 1994
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Савецкі партызанскі рух
Бітвы/войны

Барыс Мікалаевіч Лунін (1918—1994) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір партызанскай брыгады «Штурмавая», якая дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1944), пазбаўлены ўсіх званняў і ўзнагарод у сувязі з асуджэннем[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Барыс Лунін нарадзіўся ў вёсцы Туркі Саратаўскай губерні (цяпер раённы цэнтр, Саратаўская вобласць) у сям'і селяніна[1].

У 1939 годзе Лунін быў прызваны ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную Армію. З лютага 1941 года ён займаў пасаду камандзіра мінамётнага разліку 17-а палка 17-й бранятанкавай дывізіі.

Вайна[правіць | правіць зыходнік]

З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. 8 жніўня 1941 года Лунін, чыё падраздзяленне да таго часу ўжо папала ў акружэнне, быў захоплены нямецкімі войскамі ў палон. Першапачаткова Лунін утрымліваўся ў канцлагеры «Дразды». У сакавіку 1942 года ён здолеў збегчы з палона і далучыцца да партызан[1].

У красавіку 1942 года Лунін стаў камандзірам партызанскага атрада «Штурмавы», які пазней быў пераўтвораны ў партызанскую брыгаду «Штурмавая», якая ў 1942 — 1944 гадах нанесла значныя страты акупантам[1].

У маі 1942 года ў раён вёскі Швалі атрад пусціў пад адхіл эшалон з цыстэрнамі спірту, а ў раёне вёскі — Петрашкі — яшчэ адзін. Шмат разоў атрад удзельнічаў у сутычках з нямецкімі падраздзяленнямі. Да верасня 1942 атрад знішчыў ужо дзевяць эшалонаў. Да снежня 1942 года атрад дзейнічаў самастойна, без сувязі з «Вялікай зямлёй»[1].

Лунін і самасудны растрэл 8 разведчыкаў[правіць | правіць зыходнік]

2 снежня 1942 года з Мінска збегла група савецкіх разведчыкаў, на чале з рэзідэнтам Вішнеўскім, чые яўкі да таго часу былі праваленыя нямецкай контрразведкай. Неўзабаве група Вішнеўскага і яшчэ адна група (агульная колькасць — 8 чалавек) далучыліся да атрада.

22 снежня 1942 года атрады «Штурм», «Грозны» і «За Бацькаўшчыну» атакавалі нямецкі гарнізон у горадзе Лагойск, разграміўшы паліцэйскае ўпраўленне, банк, харчовыя і фуражныя склады. Страты немцаў склалі некалькі дзясяткаў загінуўшых. У хуткім часе вышэйпералічаныя атрады былі зведены ў брыгаду «Штурмавая», якую і ўзначаліў Лунін. Колькасць партызан у брыгадзе дасягала 800 чалавек[1].

Новы 1943 год камандаванне брыгады адзначала разам з членамі разведгруп. Лунін, які меў схільнасць да алкагалізму, на наступны дзень пасварыўся з Вішнеўскім, калі яны разам з камісарам Фёдаравым ехалі ў госці на хутар Юшкі, у раёне Радашковічаў. Па дарозе назад Лунін заявіў Фёдараву, што Вішнеўскі хоча заняць яго месца. Пасля вяртання ў штаб, Лунін у хуткім часе з'ехаў у Руднянскі лес, у суседні партызанскі атрад, і вярнуўся толькі ўвечары, у стане моцнага алкагольнага ап'янення. Ён адразу абвясціў Фёдараву, што Вішнеўскі і астатнія разведчыкі — нямецкія перавербаваныя агенты, закінутыя з мэтай знішчэння партызанскага камандавання. Аб тым, што ў партызанскія злучэнні былі закінуты шэсць груп разведчыкаў, Луніну паведаміў, па яго словах, камандзір суседняга атрада Кеймах («Дзіма»), які раней атрымаў тэлеграму ад Панцеляймона Панамарэнкі[1].

Фёдараў спрабаваў пярэчыць Луніну, кажучы, што раследавнне павінен правесці трыбунал, імкнуўся адгаварыць яго ад самаўпраўства і самасуду. Праз нейкі час у штаб прыйшоў начальнік асобага аддзела брыгады Белік, які прынёс мех з вопраткай і заявіў, што восем разведчыкаў на чале з Вішнеўскім ужо растралялі[1].

На наступны дзень Лунін выдаў загад па брыгадзе, у якім ён абвясціў аб «знішчэнні фашысцкіх лазутчыкаў». Камісар Фёдараў адмовіўся падпісаць загад, і тады яго подпіс падрабіў начштаба брыгады Іосіф Фогель[1].

Дзейнасць брыгады[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада «Штурмавая» працягвала паспяховыя баявыя дзеянні, дзейнічая ў Мінскай і Вілейскай абласцях. Вясной 1943 года брыгада абараняла беларускія вёскі, прызначаныя немцамі да поўнага вынішчэння. 30 красавіка 1943 года партызаны разграмілі карную калону[1].

Затым партызаны напалі на гарнізон, які ахоўваў мост на рацэ Удранка, знішчыўшы і гарнізон, і мост. Затым брыгада знішчыла дзьве аўтамашыны, якія накіроўваліся на дапамогу да разбітага раней гарнізона. Агульныя нямецкія страты ў гэтых сутыкненнях склалі 40 афіцэраў і салдат[1].

2 мая 1943 года супраць брыгады была распачата карная аперацыя, якая працягнулася да 12 мая але не была паспяховай. Брыгада працягвала здзяйсняць дыверсіі. Усяго ж з 1 красавіка па 1 ліпеня 1943 года брыгада знішчыла 27 аўтамашын, 7 бронемашын, 1 танк, больш за 1000 тон гаруча-змазачных матэрыялаў. Аднойчы на савяшчанні, арганізаваным старшынёй Мінскага падпольнага абкома КП(б) Раманам Мачульскім, Лунін, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, учыніў дэбош, заявіўшы, што яго брыгада пастаянна знаходзіцца на другарадных участках і што яе пастаянна абыходзяць. Мачульскі прыгразіў разжалаваць Луніна і адхіліць таго ад камандавання. Луніна выратавала толькі ўмяшальніцтва іншых камандзіраў брыгад[1].

15 кастрычніка 1943 года Лунін быў згаданы ў спісе вызначыўшыхся партызанскіх камандзіраў па вынікам «рэйкавай вайны» ў загадзе Цэнтральнага штаба партызанскага руху Панцеляймона Панамарэнкі. У ліку 18 камандзіраў партызанскіх атрадаў Лунін быў прадстаўлены к званню Героя Савецкага Саюза[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за «ўмелае камандаванне брыгадай, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» Барыс Лунін быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 3567[1][2].

У дзень прысваення Луніну звання Героя Савецкага Саюза яго падначаленыя знішчылі эшалон. Вясной 1944 года супраць брыгады было распачата некалькі беспаспяховых карных аперацый. Да лета 1944 года ў складзе брыгады было ўжо шэсць атрадаў агульнай колькасцю 1464 чалавека. 2 ліпеня 1944 года яна злучылася з часткамі Чырвонай Арміі[1].

Пасляваенныя гады[правіць | правіць зыходнік]

Ужо пасля вызвалення Мінска былы падпольшчык Павел Ляхоўскі, да якога дайшлі чуткі аб растрэле Вішнеўскага, напісаў у НКДБ СССР аб сваіх падазрэннях. Маюцца звесткі аб размове Сталіна з Панамарэнка з нагоды злоўжыванняў партызан на акупаванай тэрыторыі, а таксама аб выпадках беспадстаўных рэпрэсій, але Сталін не праявіў да гэтых выпадкаў аніякай цікаўнасці[1].

Пасля заканчэння вайны Лунін працаваў памошнікам міністра аўтатаранспарту Беларускай ССР, а пасля — намеснікам начальніка аўтакалоны ў Краснадарскім краі[1].

У 1953 годзе Лунін пераехаў у Краснадарскі край, дзе ён атрымаў у спадчыну дамы, але неўзабаве быў вымушаны прадаць іх і пасяліцца ў Анапе, дзе ён працаўладкаваўся на камбінат камунальных прадпрыемстваў. У Анапе ён і быў арыштаваны следчым Беларускай ваеннай акругі Васютовічам.[1].

22 чэрвеня 1957 года Лунін быў прысуджаны ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі да сямі гадоў пазбаўлення волі. Згодна з тэкстам прыгавора, Лунін, на пасадзе каамандзіра партызанскай брыгады неаднаразова аддаваў загады аб забойствах партызанамі мірных савецкіх грамадзян, а яго падначалены Белік — у тым ліку і дзяцей[1].

26 лістапада 1957 года, згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Лунін быў пазбаўлены ўсіх званняў і ўзнагарод[1].

Падчас і пасля адбывання пакарання Лунін неаднаразова звяртаўся с просьбамі аб рэабілітацыі, сцвяржаючы, што ўсе забітыя па яго загаду былі ворагамі Радзімы. З хадатайніцтвамі аб рэабілітацыі свайго камандзіра звярталіся і былыя партызаны з брыгады «Штурмавой». Усе хадатайніцтвы былі адхілены, Лунін быў прызнаным асуджаным законна і не падлягаючым рэабілітацыі[1].

Лунін памёр у 1994 годзе і быў пахаваны ў Анапе[1].

Зноскі

  1. 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 1,13 1,14 1,15 1,16 1,17 1,18 1,19 1,20 1,21 Барыс Мікалаевіч Лунін на сайце «Героі краіны»
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Звягинцев В. Трибунал для героев. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2005.