Барыс Міхайлавіч Разенман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Міхайлавіч Разенман
Дата нараджэння

5 лютага 1928(1928-02-05)

Месца нараджэння

Менск, Менская акруга, БССР, СССР

Дата смерці

1998

Грамадзянства

Flag of Belarus (1995–2012).svg Беларусь

Род дзейнасці

вучоны

Месца працы

Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт
Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі

Навуковая ступень

доктар медыцынскіх навук[d]

Альма-матар

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Барыс Міхайлавіч Разенман (5 лютага 1928, Мінск — 1998) — беларускі інфекцыяніст, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і служачых. Скончыў сярэднюю школу ў г. Мінск (1945), Мінскі медыцынскі інстытут з адзнакай (1950). Працаваў клінічным ардынатарам кафедры інфекцыйных хвароб МДМІ (1950—1954). У 1954 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Да характарыстыкі электракардыяграфічных зрухаў у дынаміцы пры шкарлятыне».

У 1954—1955 гг. працаваў у г. Акцюбінску па пуцёўцы МЗ БССР. З 1956 па 1963 гг. асістэнт кафедры інфекцыйных хвароб БелДІУУ, у 1963—1964 гг. дацэнт той жа кафедры. На працягу 1964—1965 гг. быў старэйшым навуковым супрацоўнікам у сувязі з дысертацыйнай працай. З 1965 г. зноў працаваў асістэнтам, з 1966 г. — дацэнтам кафедры інфекцыйных хвароб БелДІУУ. У 1970 г. абаронена доктарская дысертацыя «Біяхімія і фармакалогія дыфтэрыйнай інтаксікацыі». У 1976 г. прысвоена званне прафесара па кафедры інфекцыйных хвароб. Звольнены ў 1992 г. у сувязі са скарачэннем штата.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў — пытанні патагенезу і тэрапіі паражэнняў сардэчна-сасудзістай сістэмы пры вострых інфекцыях, біяхімічныя і фармакалагічныя механізмы разладаў пры дыфтэрыі, менінгіце, вострых дыярэйных інфекцыях.

Аўтар 85 навуковых публікацый.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 257. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).