Барыс Сямёнавіч Сункуеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Сямёнавіч Сункуеў
Дата нараджэння 30 жніўня 1938(1938-08-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 2024(2024-04-03) (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Q28500862?
Узнагароды

Барыс Сямёнавіч Сункуеў (нар. 30 жніўня 1938, Чыта, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне машын, агрэгатаў і працэсаў лёгкай прамысловасці. Доктар тэхнічных навук (1985), прафесар (1986).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць «Машыны і апараты вытворчасцей лёгкай прамысловасці», 1960; аспірантура, 1965).

Працаваў на Падольскім механічным заводзе імя М. В. Калініна (1960—1962, інжынер-канструктар), Усходне-Сібірскім тэхналагічным інстытуце (г. Улан-Удэ; 1965—1971, з 1967 — загадчык кафедры), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1971, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Машыны і апараты лёгкай прамысловасці», загадчык кафедры, са снежня 2016 — прафесар кафедры).

Навуковыя інтарэсы: сінтэз механізмаў; праектаванне машын лёгкай прамысловасці.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970); ганаровыя граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1978), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1994, 2003), канцэрна «Беллегпрам» (2005); нагрудны значок «Выдатнiк адукацыi Рэспублікі Беларусь» (1995) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Оптимизационный синтез регулируемых рычажных механизмов машин легкой промышленности : диссертация … доктора технических наук : 05.02.13 : защищена 31.10.1984 : утверждена 27.05.1985 / Сункуев Борис Семенович. — Москва, 1984.
  • Расчет пневмо- и гидропривода машин легкой промышленности : учебное пособие / Б. С. Сункуев. — Минск, 1988.
  • Синтез механизмов : учебное пособие / Б. С. Сункуев. — Витебск, 2001.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сункуев Борис Семенович : (к 70-летию со дня рождения) : биобиблиографический указатель. — Витебск, 2008.
  • Сункуев Борис Семенович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 157.
  • еў Барыс Сямёнавіч. Сунку / 270 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. Прохараў В. М.. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]