Барыс Яфімавіч Нямцоў
Бары́с Яфі́мавіч Нямцо́ў (руск.: Борис Ефимович Немцов; 9 кастрычніка 1959, Сочы, цяпер Краснадарскі край, Расія — 27 лютага 2015, Масква, Расія) — расійскі палітык і дзяржаўны дзеяч, дэпутат Яраслаўскай абласной думы шостага склікання, адзін са стваральнікаў і лідараў АДР «Салідарнасць», сустаршыня палітычнай партыі «РПР-ПАРНАС», член Каардынацыйнага савета расійскай апазіцыі.
Раней быў вядомы як першы губернатар Ніжагародскай вобласці (1991—1997)[5]. Затым Нямцоў перайшоў на працу ва Урад Расіі ў якасці міністра паліва і энергетыкі (1997) і першага намесніка старшыні ўрада (1997—1998). У 1997—1998 гадах таксама ўваходзіў у Савет бяспекі Расійскай Федэрацыі.
У 1998 годзе стварыў ліберальны рух «Расія маладая», які затым выступіў адным з заснавальнікаў кааліцыі «Правая справа» (1998—2000) і партыі «Саюз правых сіл». Барыс Нямцоў некалькі разоў абіраўся ў расійскі парламент, у 1990 годзе ён быў абраны народным дэпутатам РСФСР, у 1993 годзе абраны ў Савет Федэрацыі ФС РФ, у 1995—1997 гг. з’яўляўся членам Савета Федэрацыі па пасадзе губернатара. У 1999—2003 гадах — дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага Сходу РФ, дзе займаў пасады намесніка старшыні Дзярждумы і кіраўніка фракцыі СПС. Пасля 2003 года працаваў у бізнесе і быў пазаштатным саветнікам Прэзідэнта Украіны.
Пасля расколу ў «Саюзе правых сіл» (калі аднапартыйцы прынялі рашэнне аб’яднацца ў «Правую справу») у 2008 годзе быў адным з ініцыятараў стварэння апазіцыйнага дэмакратычнага руху «Салідарнасць». З 2008 года — член Бюро Федэральнага палітычнага савета руху «Салідарнасць». У 2009 годзе пры падтрымцы «Салідарнасці» высоўваўся на пост мера Сочы і на выбарах заняў другое месца пасля кандыдата ад партыі ўлады. У 2010 годзе рух увайшоў у кааліцыю «За Расію без самаўпраўнасці і карупцыі». З 2012 года — сустаршыня палітычнай партыі «Рэспубліканская партыя Расіі — Партыя народнай свабоды» (РПР-ПАРНАС).
На рэгіянальных выбарах 8 верасня 2013 года абраны дэпутатам Яраслаўскай абласной думы на чале спісу партыі «РПР-Парнас»[6].
Вядомы выданнем шэрагу дакладаў пра карупцыю, і дакладаў, якія крытыкуюць У. Пуціна («Пуцін. Вынікі. 10 гадоў», «Пуцін. Карупцыя»)[7], а таксама як адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў «Маршаў нязгодных» (2007), «Стратэгіі-31» і пратэстных мітынгаў «За сумленныя выбары» (2011—2013) і шэсцяў супраць баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны (2014—2015).
З’яўляўся кандыдатам фізіка-матэматычных навук, аўтарам больш за 60 навуковых прац і некалькіх вынаходак. Ініцыятар наймення кіраўнікоў абласцей у Расіі губернатарамі (такім чынам, ён стаў першым губернатарам у Расіі). Ініцыятар Прэзідэнцкай праграмы падрыхтоўкі кіраўнічых кадраў. Узнагароджаны некалькімі расійскімі дзяржаўнымі ўзнагародамі (у тым ліку медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай»), украінскім ордэнам князя Яраслава Мудрага і Ордэнам святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага ад Рускай праваслаўнай царквы.
Застрэлены ў ноч з 27 на 28 лютага 2015 года ў Маскве[8].
Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках[9].
Зноскі
- ↑ Нямцоў Барыс Яфімавіч Архівавана 2 красавіка 2015.
- ↑ Немцова похоронили на Троекуровском кладбище Москвы — 2015. Праверана 12 лютага 2021.
- ↑ Сообщество Викимедиа Борис Немцов похоронен на Троекуровском кладбище // Russian Wikinews — 2005.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Борис Немцов — Открытое письмо губернатору Нижегородской области Шанцеву В.П (руск.)
- ↑ РПР-Парнас удалось попасть в ярославскую облдуму | Власть | Агентство экономической информации ПРАЙМ (руск.)
- ↑ Богатейший из «рабов» в России? (руск.)
- ↑ У Маскве забілі Барыса Нямцова . Радыё Свабода (28 лютага 2015).
- ↑ У Маскве развіталіся з Барысам Нямцовым
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барыс Яфімавіч Нямцоў
- Афіцыйны сайт Барыса Нямцова Архівавана 3 снежня 1998.
- Нарадзіліся 9 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Сочы
- Памерлі 27 лютага
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
- Узнагароджаныя медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці» (Мінабароны Расіі)
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені
- Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International
- Народныя дэпутаты Расіі
- Губернатары Ніжагародскай вобласці
- Члены Савета Федэрацыі Расіі (1996—2000)
- Дэпутаты Савета Федэрацыі Расіі (1993—1995)
- Намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
- Міністры паліва і энергетыкі Расійскай Федэрацыі
- Першыя намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
- Намеснікі Старшыні Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III склікання
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III склікання
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі ад аднамандатных акруг
- Грамадскія дзеячы Расіі
- Члены СПС
- Праваабаронцы Расіі
- Забітыя палітыкі