Баярнавічы
Выгляд
Вёска
Баярнавічы
|
Бая́рнавічы[1] (трансліт.: Bajarnavičy, руск.: Боярновичи) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1868 г. вёска Шэметаўскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 9 двароў, 76 жыхароў. У 1904 г. налічвала 136 жыхароў, у 1908 г. — 139 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Сырмежскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці. У 1949 годзе арганізаваны калгас імя Чкалава. З 06.03.1954 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя М. Горкага (цэнтр — вёска Буйкі).
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сырмежскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 87 жыхароў (1960)
- 7 двароў, 14 жыхароў (1997)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх