Жалезнікі (Мядзельскі раён)
Вёска
Жалезнікі
|
Жале́знікі[1] (трансліт.: Žaliezniki, руск.: Железники) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1868 годзе 2 вёскі ў Занарачанскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні: 10 двароў, 96 жыхароў і 9 двароў, 89 жыхароў. У 1904 годзе вёска Жалезнікі, 226 жыхароў. У 1907 годзе вёскі Жалезнікі 1-я (157 жыхароў) і Жалезнікі 2-я (151 жыхар). У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года акупаваная войскамі кайзераўскай Германіі, спалена. 18—28 сакавіка 1916 года ў раёне вёскі праходзілі баі Нарачанскай аперацыі войскаў расійскіх армій Паўночнага і Заходняга франтоў. У 1940 годзе 57 двароў, 232 жыхары. У верасні 1943 года гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску (57 двароў), забілі трох жыхароў. Пасля вайны адноўлена.
З 11 кастрычніка 1940 гада вёска ў Занарацкім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. У 1950 годзе ў вёсцы створаны калгас «Перамога». З 1973 года вёска знаходзіцца ў складзе калгаса «Шлях да камунізму» (адміністрацыйны цэнтр — вёска Занарач).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 193 жыхары (1960)
- 48 двароў, 107 жыхароў (1997)
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Жывёлагадоўчая ферма.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Зяле́знікі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх