Занарацкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Занарацкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Мядзельскі раён
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва (2011) 1 216
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222382
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

За́нарацкі сельсавет[1] — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца за 25 км ад Мядзела. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Занарач.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Плошча сельсавету складае 135 км², з захаду на ўсход тэрыторыя сельсавету цягнецца на 14 км, з поўначы на поўдзень — на 12 км. У склад сельсавету ўваходзіць 9 вёсак. Агульная колькасць двароў па стане на 2007 г. складае 535, агульная колькасць насельніцтва — 1253 чал.

Праз тэрыторыю сельсавета праходзіць аўтамабільная дарога НарачМінск. За 30 км ад сельсавета праходзіць шаша ВільняПолацк, за 36 км знаходзіцца бліжэйшая чыгуначная станцыя — Княгінін.

На тэрыторыі Занарацкага сельсавета размяшчаюцца:

  • паўднёвая частка берага возера Нарач, працягласць якой складае каля 11 км;
  • выток ракі Нарачанкі з возера Нарач і частка ракі працягласцю 7,5 км;
  • на ўсходняй мяжы сельсавету размяшчаецца гідралагічны заказнік «Чарэмшыцы»;
  • Седлавы камень з ямкамі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1997). Знаходзіцца за 100 метраў на паўднёвы ўсход ад вёскі Занарач;
  • урочышчы Скок, Мыліца, Неслуч, Дакураўшчына, Магільнік;
  • закінутыя сажалкі для гадавання рыбаў ва ўрочышчы Скок і каля вёскі Сідаравічы, Мядзельскі раён;
  • балоты ва ўрочышчы Скок і ва ўрочышчы Барысіха;
  • сістэма каналаў з вадасховішчам;
  • 10 невялікіх сажалак паміж вёскамі Занарач і Сідаравічы.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Сельсавет размяшчаецца на паўднёвы захад ад Мядзела, на паўднёвым беразе Нарачы ў межах Нарачанска-Вілейскай нізіны на поўдзёнь ад Свянцянскіх градаў. Адлегласць да Мінска складае 130 км, да Вільні — 100 км, найменшая адлегласць да мяжы з Еўрасаюзам складае 50 км.

Сельсавет мяжуе з Нарачанскім і Мядзельскім сельсаветамі. Частку земляў Занарацкага сельсавета займае Нацыянальны парк «Нарачанскі».

Частка берага Нарачы, які знаходзіцца на тэрыторыі Занарацкага сельсавета роўная, пясчаная, высокая. Бераг зніжаецца на ўсход ад Занарачы і робіцца балоцістым. Каля паўночнай часткі вёскі Занарач знаходзіцца невялікі паўвостраў, які выступае ў Нарач прыблізна на 200 м.

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Да лета 2013 г. ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя населеныя пункты:

Летам 2013 г. межы сельсавета былі пашыраныя ў выніку далучэння да яго тэрыторыі скасаванага Сырмежскага сельсавета з усімі населенымі пунктамі, якія ўваходзілі ў склад апошняга.[2]

Зноскі

  1. Назва сельсавета прыведзена ў адпаведнасці з даведнікам "Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь" (пад рэд. В.Лемцюговай), Мінск, 2003. / Мінская вобласць. С. 333.
  2. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. "Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці" (руск.)