Беларускае біблейскае таварыства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларускае біблейскае таварыства
Размяшчэнне Мінск, вул. Чыгладзэ, 19
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Кіраўнікі
старшыня Герман Родаў
выканаўчы дырэктар І. Міхайлаў
Заснаванне
Дата заснавання 1992
www.biblia-by.org

Белару́скае бібле́йскае тавары́ства — біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, утворанае ў 1992 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створанае ў студзені 1992 года па ініцыятыве вернікаў праваслаўнай, рымска-каталіцкай, грэка-каталіцкай канфесій, евангельскіх хрысціян-баптыстаў, хрысціян веры евангельскай, адвентыстаў сёмага дня, беларускай евангельскай царквы[1].

У першы прэзідыум увайшлі Герман Родаў (старшыня), Васіль Сёмуха (віцэ-старшыня), Якаў Патупчык (выканаўчы дырэктар), прадстаўнікі традыцыйных канфесій аа. Г. Латушка, Я. Матусевіч, М. Сапель, Э. Сабіла і вядомыя навукоўцы У. Конан, А. Грыцкевіч, І. Чарота[2].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Беларускае біблейскае таварыства займаецца распаўсюджваннем і прапагандай Бібліі і іншай духоўнай літаратуры ў Рэспубліцы Беларусь, удзельнічае ў перакладзе Бібліі на беларускую мову, ажыццяўляе выданне хрысціянскае літаратуры на беларускай і рускай мовах[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Пра нас. Беларускае біблейскае таварыства. Праверана 11 жніўня 2013.
  2. І.І. Трацяк. Шлях да беларускамоўнай Бібліі // Біблія ў кантэксце беларускай культуры: Вучэб. дапам.. — Гродна: ГрДУ, 2003. — С. 46. — ISBN 985-417-454-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]