Іван Аляксеевіч Чарота

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іван Чарота)
Іван Аляксеевіч Чарота
Дата нараджэння 16 верасня 1952(1952-09-16) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці перакладчык, літаратуразнавец, літаратурны крытык, славіст, гісторык культуры, грамадскі дзеяч, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера літаратуразнаўства і крытыка[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Прэміі
Узнагароды

Іван Аляксеевіч Чарота (16 верасня 1952, вёска Лышчыкі, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі славіст, перакладчык, літаратуразнавец, доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік Сербскай Акадэміі навук і мастацтваў, акадэмік Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры, загадчык кафедры славянскіх літаратур БДУ.[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Чарота І. А. з 1969 па 1974 год вучыўся на аддзяленні рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. Пасля заканчэння яго працаваў тры гады настаўнікам у Паляцкішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1977 годзе прыняты на працу ў Белдзяржуніверсітэт, дзе займаў, адпаведна, пасады выкладчыка — старшага выкладчыка, дацэнта, а затым, прайшоўшы на працягу 1991 па 1994 гг. навучанне ў дактарантуры, стаў загадваць новастворанай кафедрай славістыкі (славянскіх літаратур). Кандыдацкую дысертацыю «Творчество М. А. Шолохова и литературный процесс Югославии (1956-1986)» абараніў у ЛДПІ (Ленінград, 1986), доктарскую — «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і працэсы нацыянальнага самавызначэння» у БДУ (Мінск, 1998).

Перакладае з сербскай, славенскай, македонскай, польскай і іншых моў на беларускую і рускую, а таксама з беларускай і рускай на сербскую. Заснавальнік, укладальнік і перакладчык серыі «Сербскае багаслоўе ХХ стагоддзя».[2]

Навуковыя працы і кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Свае навуковыя інтарэсы І. А. Чарота засяродзіў перш за ўсё на літаратурах і культурах славянскіх народаў. Даследуючы іх генетычныя, тыпалагічныя і кантактныя ўзаемадзеянні, ён сцвердзіўся як вядучы югаславіст Беларусі, высокааўтарытэтны спецыяліст у галіне параўнальнага літаратуразнаўства і культуразнаўства, аўтар каля 600 навуковых прац, сярод якіх кнігі «Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (Мінск, 1988 — у сааўтарстве), «Пошук спрадвечнай існасці: Беларуская літаратура ХХ стагоддзя ў працэсах нацыянальнага самавызначэння» (Мінск, 1995), «Сербская Праваслаўная Царква» (Мінск, 1998), «Беларуская мова і Царква» (Мінск, 2000), «Косовская битва продолжается» (Мінск, 2000), «Антологиjа белоруске поезиjе», (Београд: 1993; 2-е выданне — 2012), «Югаславянскія казкі» (Мінск, 1999), «Антологиjа лирике источних Словена» (Београд, 2000), «Насустрач Духу. Анталогія беларускай хрысціянскай паэзіі» (Мінск, 2001), «Насустрач Духу. Анталогія беларускай хрысціянскай прозы» (Мінск, 2002), «Слово и Дух. Антология русской духовной поезии ХХ -ХХ вв.» (Минск, 2003, 2005, 2010), «Ні на небе, ні на зямлі. Казкі славянскіх народаў» (2013), «Српска књижевност. Антологија текстова. Књ.І -V» (Мінск, 2002—2007 — на сербскай мове), «Тэорыя і практыка мастацкага перакладу» (Мінск, 2012), «Испод крила роде. Антологиjа савремене белоруске поезиjе» (Подгорица, 2014), «Беларусы пра Сербію-Югаславію» (Мінск, 2015, « Белорусија и Србија: Трагом узајамног упознавања и деловања»(Шабац, 2016).[3]

Навукова-метадычная сфера[правіць | правіць зыходнік]

Прафесар І. А. Чарота з’яўляецца членам рэдкалегій 11 перыядычных выданняў (6 замежных), навуковым кансультантам Беларускай Энцыклапедыі; сакратаром Біблійнай камісіі Беларускага Экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы і выканаўчым рэдактарам часопіса «Праваслаўе».[4] У навукова-метадычнай сферы плён яго складаюць такія дапаможнікі, як «Советская литература в связях и взаимодействиях: Начала сравнительного и системного анализа» (Мінск, 1989), «Мастацкі пераклад на беларускую мову : Асновы тэорыі і практычныя рэкамендацыі» (Мінск, 1997), «Югаславянскія літаратуры і культуры» (Мінск, 1999 — у сааўтарстве), Праграма «Гісторыя славянскіх літаратур» (2000), «Гісторыя сербскай літаратуры. Практыкум» (2007).[5]

Перакладчыцкая праца[правіць | правіць зыходнік]

Член Саюзаў пісьменнікаў СССР (адпаведна, Саюза пісьменнікаў Беларусі), а таксама Расіі і Сербіі; актыўна выступае ў друку як літаратуразнавец, крытык, эсэіст, публіцыст. Больш за дваццаць пяць гадоў узначальвае бюро секцыі мастацкага перакладу і літаратурных сувязяў Саюза пісьменнікаў Беларусі, займаецца перакладам з сербскай, харвацкай, славенскай, македонскай, польскай і іншых моў на беларускую і рускую, а таксама з беларускай і рускай на сербскую. Яго наробак — больш за 1200 друкаваных перакладаў, у тым ліку звыш 70 кніжных выданняў, сярод якіх творы наступных аўтараў: Патрыярх Сербскі Павел, Нікалай Веліміравіч, Юсцін Попавіч, Марка С. Маркавіч, Фадзей Штрбулавіч, Іва Андрыч, Браніслаў Нушыч, Радэ Драінац, Добрыца Чосіч, Нэвена Вітошавіч Чэкліч, Зоран Гаўрылавіч, Міра Радоевіч і Любадраг Дзіміч, Момір Лазіч, Драган Лакічавіч, Драгаслаў Міхаілавіч, Гроздана Олуіч, Горан Петравіч, Ліляна Хаб’янавіч-Джуравіч, Бена Зупанчыч, Прэжыхаў Воранц, Ёсіп Юрчыч, Драга Янчар і інш. Заснавальнік, укладальнік і перакладчык серыі «Сербскае багаслоўе ХХ стагоддзя», у якой ужо выйшла больш за чатыры дзесяткі кніг. Перакладзены І. А. Чаротам зборнік «Мовы ўсяго жывога: Сербскія народныя казкі» (Мінск, 2007) прызнаны найлепшай кнігай Беларусі ў галіне перакладу на 2008 год і адзначаны Нацыянальнай прэміяй.[6]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://krytyka.by/by/page/talks/cultura-gutarki/9035 Архівавана 27 снежня 2017.
  2. http://sppsobor.by/life/news/news-vilna/9142
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2021. Праверана 22 лістапада 2018.
  4. https://philology.bsu.by/by/contacts/kafedra-slavyanskikh-litaratur/156 Архівавана 10 лютага 2021.
  5. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2020. Праверана 22 лістапада 2018.
  6. https://www.sb.by/articles/sluzhenne-slovam-spravay.html
  7. Свидетельство № 5-02/114 от 15 ноября 2017 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2021. Праверана 18 лістапада 2020.
  8. http://sozvuchie.by/intervyu/item/5362-perakladchyki-biblii-na-rodnuyu-movu-shanavany-vysokaj-uznagarodaj.html

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Іван Аляксеевіч Чарота // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  • Гардзіцкі А. К. Чарота Іван Аляксеевіч // Беларускія пісьменнік:Даведнік. Мінск, 1994. — С. 584.
  • Гарэлік Л. М, Махнач Т. М. Чарота Іван //Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. Т. 6. — Мінск, 1995. — С. 275—277.
  • Ляшук В. Я., Снітко Г. Н. Літаратура Берасцейшчыны. — Брэст, 1999. — С. 326, 368.
  • Трус М. В. Чарота Іван Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — С. 245.
  • Б.п. Чарота Иван Алексеевич // Регионы Белоруссии. Энциклопедия. Т.1. Кн. 2. — Минск, 2009. — С. 453.
  • Б.п. // Філалагічны факультэт. Да 70-годдзя заснавання. — Мінск : БДУ, 2009. — С. 133—136.
  • Сибиновић М. Чарота Иван // Енциклопедија српског народа. — Београд, 2008. — С. 1249.
  • Навойчык П. Чарота Іван Аляксеевіч // Гісторыя славянскіх літаратур і праблемы іх параўнальнага вывучэння: тэорыя і практыка. — Мінск, 2015. — С. 141—142.
  • Штэйнер І. З любоўю да славянскага пісьменства // Полымя, 2017, № 9. — С. 39—42.