Вадзім Францавіч Гігін

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вадзім Гігін)
Jump to navigation Jump to search
Вадзім Францавіч Гігін
Гігін.jpg
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1977(1977-10-21) (43 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, публіцыст
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мікалай Сцяфанавіч Сташкевіч
Узнагароды Medal of Francis Skorina rib.png

Вадзі́м Фра́нцавіч Гі́гін (нар. 21 кастрычніка 1977, Мінск) — беларускі гісторык і публіцыст. Кандыдат гістарычных навук. Галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка», дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1977 года ў Мінску. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ, дзе ў 2003 годзе напісаў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фарміраванне аднапартыйнай сістэмы ў Беларусі (1917—1925 гг.)» (кіраўнік — М. С. Сташкевіч).

Выбіраўся сакратаром Мінскага гарадскога камітэта БРСМ, з 2006 г. — ягоны кіраўнік. З 2008 г. галоўны радактар часопіса «Беларуская думка» (выдаецца БЕЛТА і Адміністрацыяй прэзідэнта). У 2016 г. стаў дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З 2001 года займаецца выкладчыцкай дзейнасцю. Выкладаў у Акадэміі МУС, Камандна-інжынерным інстытуце, Беларускім дзяржаўным універсітэце і Акадэміі кіравання. Стваральнік шэрагу тэлевізійных праграм, фільмаў. Выступае як публіцыст. Вядомы як прыхільнік заходнерусізму.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]