Беларуская нафтавая кампанія
Выгляд
| Беларуская нафтавая кампанія | |
|---|---|
| Тып | Закрытае акцыянернае таварыства |
| Заснаванне | 2007 год |
| Прадукцыя | Бензін, бітум, мазут |
| Сайт | www.bnk.by |
ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» — беларуская кампанія, якая займаецца імпартам нафтапрадуктаў і сыравіны для перапрацоўкі і рэалізацыяй нафтапрадуктаў на экспарт. Прадпрыемства было створана 17 мая 2007 года. Акцыянерамі прадпрыемства сталі найбуйнейшыя ў Рэспубліцы Беларусь кампаніі, якія займаюцца нафтаздабычай і нафтаперапрацоўкай — «Беларуснафта», Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод і «Нафтан».
Санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]Даччыная кампанія «BNK Ltd.» у чэрвені 2021 года была ўнесена ў санкцый спіс Вялікабрытаніі, паколькі існавала абгрунтаванае падазрэнне, што кампанія кантралюецца Аляксандрам Лукашэнкам, які нясе адказнасць за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі[1][2].
Зноскі
- ↑ UK joins US, EU, Canada in fresh sanctions on Belarus (англ.). Франс Прэс. mint (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2021. Праверана 25 ліпеня 2021.
- ↑ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Раздзел «Аб кампаніі» на сайце БНК Архівавана 1 сакавіка 2020.
- Старонка прадпрыемства на сайце «Беларуснафты» Архівавана 1 сакавіка 2020.