Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод
Тып

Адкрытае акцыянернае таварыства

Заснаванне

1975 год

Размяшчэнне

Мазыр, Гомельская вобласць

Ключавыя фігуры

Анатоль Купрыянаў

Галіна

Нафтаперапрацоўчая прамысловасць

Прадукцыя

Бітум, звадкаваны газ, паліва

Абарот

6 236,4 млрд. рублёў (2010; 2 083,1 млн. $)

Аперацыйны прыбытак

146,3 млрд руб. (2010; 48,9 млн $)

Чысты прыбытак

76,3 млрд руб (2010; 25,5 млн $)

Матчына кампанія

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Сайт

www.mnpz.by

«Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» (поўная назва Адкрытае акцыянернае таварыства «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод») — адно з двух беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Заснаванае ў 1975 годзе. Завод знаходзіцца ў горадзе Мазыры. Генеральны дырэктар — Анатоль Купрыянаў. Вытворчасцю заводу з'яўляецца паліва, бітумы, звадкаваныя газы. Чысты прыбытак завода ў 2006 годзе склаў 353 млрд беларускіх рублёў.

Аб'ём перапрацоўкі: 16 млн.т за год (2007)[1].

Прадпрыемства адкрытае ў 1975, акцыянаванае ў 1994. У 2005 42,7 % акцый належалі беларускай дзяржаве, 42,6 % — кампаніі «Слаўнафта», 12,2 % — кампаніі «МНПЗ Плюс», 2,4 % — іншым укладчыкам. Рынкавая вартасць кампаніі ацэньвалася як 1,1 млрд. USD (2005); занятыя каля 4 тыс. чал. (2005).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ю. Годин. Союзное государство или коммерческий союз? // Наш современник, 2007, № 12.