Беларускі экалагічны саюз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларускі экалагічны саюз (БелЭкаС) — добраахвотная грамадская арганізацыя, якая ставіць за мэту актывізацыю прыродаахоўнай дзейнасці грамадзян, прадпрыемстваў, устаноў, аб’яднанне іх намаганняў для захавання экалагічнай раўнавагі ў рэспубліцы і паляпшэння асяроддзя пражывання насельніцтва. Заснаваны 3 красавіка 1989 года у Мінску на ўстаноўчай канферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў АН Беларускай ССР, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, грамадскіх арганізацый. Вышэйшы кіруючы орган — з’езд, які праводзіўся адзін раз у 3 гады.

На 1-м з’ездзе БелЭкаС, які прайшоў у Мінску 12 ліпеня 1989 года, быў прыняты статут, абрана праўленне, прэзідэнт (Б. П. Савіцкі) і 3 віцэ-прэзідэнты (Р. Г. Гарэцкі, Я. П. Пятраеў, Л. Р. Тарасенка), зацверджана эмблема саюза (стылізаваная выява ліста папараці) і сцяг (бела-зялёна-белы з палосамі аднолькавай шырыні).

10 лютага 1990 года на Усебеларускім дэмакратычным форуме ў Мінску, скліканым па ініцыятыве БНФ «Адраджэньне», БелЭкаС увайшоў у перадвыбарчы Беларускі дэмакратычны блок (БДБ).

У красавіку 1991 года БЭС разам з музычным экалагічным рухам «Рок чистой воды» правялі дабрачынную акцыю, прысвечаную 5-й гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС[1].

Станам на 1991 год у склад БелЭкаС уваходзіла каля 5 тыс. чал.

Аднак, далей правядзення розных мерапрыемстваў, БЭС прасунуцца не атрымалася. Арганізацыя павольна распадалася, і з цягам часу ад БЭС не засталося нічога, акрамя прыгожых дэкларацый, што прывяло да распаду ў 1994 годзе[1].

Зноскі

  1. а б Регистрируется Белорусская партия «Зеленые» (руск.)(недаступная спасылка). 90s.by. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 22 лістапада 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускі экалагічны саюз // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 462—463. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Тарасенка, Л. Р. Беларускі экалагічны саюз / Л. Р. Тарасенка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 460.
  • Статут Беларускага экалагічнага саюза = Устав Белорусского экологического союза. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 56 с.
  • Устав Белорусского экологического союза: Утвержденный 1 съездом Белорусского экологического союза 1 июля 1989 г. — Мн., 1989.