Беларусь перадусім!

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Беларусь перадусім)

Беларусь перадусім! — патрыятычны заклік-спокліч, скіраваны на абуджэнне нацыянальна-грамадзянскіх пачуццяў, кансалідацыю беларусаў у абарону свабоды, незалежнасці сваёй краіны, роднай мовы, усёй нацыянальнай культуры. Аднак гэты спокліч значна меней вядомы за «Жыве Беларусь!».

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Беларускі нацыянальны дзеяч у Заходняй Беларусі (Польскай Рэспубліцы) Альбін Стаповіч напісаў песню «Беларусь перадусім!», у якой была прыпеўка:

Дык ці ў шчасьця дзень пагодны,

Ці у бурым дні благім

Знайма першы кліч народны:

Беларусь перадусім!

Пазней гэтая песня стала гімнам Саюза беларускай моладзі і ўвайшла ў «Юнацкі сьпеўнік»[1].

Крама нацыянальнай беларускай сімволікі «Мой модны кут» выпусціла серыю цішотак, на якіх, акрамя малюнка, напісаны спокліч «Беларусь перадусім»[2].

Надпіс «Беларусь перадусім» нанесены на адваротны бок медаля «Гонар і Годнасць», заснаванага ў 2023 годзе Аб’яднаным пераходным кабінетам Беларусі для ўзнагароджання асоб, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі[3].

Цікавінкі[правіць | правіць зыходнік]

  • 15 лістапада 2016 года ў Гродне была прэзентаваная кніга, прысвечаная Генадзю Бураўкіну, пад назвай «Перадусім Беларусь»[4].
  • У 2012 годзе гурт «JAR» выдаў альбом «Беларусь перадусім» з аднайменнай песняй у ім[5].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

У СМІ[правіць | правіць зыходнік]