Сабачку!

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Сабачку!» — беларускі палітычны лозунг. З’явіўся падчас жнівеньскіх пратэстаў у 2020 годзе. Яго крыніцай паслужыў адказ прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі на рытарычнае пытанне свайго лідара. Пазней лозунг неаднаразова скандаваўся на маніфестацыях.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лозунг беларускіх пратэстоўцаў з’явіўся як своеасаблівая пародыя на слоган прыхільнікаў Лукашэнкі «За Бацьку!» падчас пратэстаў 23 жніўня 2020 года[1][2]. Крыніцай фразы з’яўляецца рытарычнае пытанне Лукашэнкі «Каго заўтра будзем карміць?» на адным з праўладных мітынгаў. У адказ прыхільнікі ўлады пачалі скандаваць «За Бацьку!», што вельмі было падобным на «Сабачку!»[3]. Таксама слоган намякае на шпіца Лукашэнкі[4].

Лозунг скандаваўся на пратэстах і паўляўся на плакатах маніфестантаў[5][1]. Слоган гучаў таксама і падчас мінскіх перформансаў каля стэлы «Мінск — горад-герой»[6]. Адзін з лідэраў і заснавальнікаў «Бі-2» Ягор Бортнік публікаваў фота ў Інстаграм са сваім сабакам. У гэтай публікацыі СМІ знайшлі палітычную падаплёку і звязалі яе са шпіцам Лукашэнкі і палітычным лозунгам[2]. Інтэрнэт выданне КУКУ мяняла дамен свайго сайта на sabachka.help падчас блакіроўкі беларускімі ўладамі[7].

Аналіз[правіць | правіць зыходнік]

«Сабачку!» з’яўляецца цікавым прыкладам лозунгу, які выкарыстоўвае цытацыю[3]. Слоган узыходзіць да малых камічных форм[4]. Таксама перайначаны лозунг «Каго заўтра будзем карміць? Сабачку» з’яўляецца прыкладам лозунгу метафары[3]. Выразам пратэстуючыя актыўна высмейвалі дзяржаўную прапаганду[8].

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Доктар Марыя Катажына Прэннар у сваёй публікацыі «Попытка комплексного прагматического анализа лозунгов белорусского протеста 2020 г.» з Андрэем Зінкевічам ацанілі, што апазіцыйным дэманстрантам удалося дыскрэдытаваць асноўны лозунг праўладных сіл «За Бацьку!» яго скажонай цытацыяй[3].

Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч назваў лозунг самай постмадэрнай крычалкай жнівеньскіх акцый пратэсту[9].

Зноскі

  1. а б В чем смысл новой кричалки оппонентов Лукашенко «Собачку!» (руск.). Белновости (24 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
  2. а б Лева Би-2 вслед за Лукашенко показал свою собачку. Но она не гуляет по столу (руск.). Telegraf.news (11 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
  3. а б в г Zinkevič, A. & Prenner, M. K. 2021.
  4. а б Żanna Sładkiewicz 2022.
  5. Беларусы cкандуюць «Сабачку» на плошчы Незалежнасці . Хартыя'97 (2 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
  6. Короны, балаклавы и дубинки. Как выглядели участники «народной инаугурации» в Минске. Фотография (руск.). Meduza (27 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2022. Праверана 9 лістапада 2023.
  7. Ольга Корелина. Издание Kyky.org заблокировано в Беларуси почти полгода. Блокировку оно обходит с помощью доменов omon.wtf, nachesy.country и peresident.run (руск.). Meduza (29 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2022. Праверана 9 лістапада 2023.
  8. Вадим Можейко. Лозунги протестов в Беларуси – 2020 (руск.). Наше мнение (2 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2021. Праверана 9 лістапада 2023.
  9. "Сабачку!" против "За Бацьку!": какие мемы породили белорусские протесты (руск.)(недаступная спасылка). Gazeta.ua (5 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]