JAR
JAR | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры |
Фолькавы метал Паганскі метал Блэк-метал |
Гады | 2007 — дагэтуль |
Краіна | Беларусь |
Горад | Карэлічы |
Мова песень | беларуская |
Лэйблы |
«Old Railroad» «ЯРЬ productions» «A.M.F. Productions» «Werewolf Promotion» |
Склад |
Агняслаў Ведрыч Яравіт |
vk.com/jar_belarus |
«JAR» (ЯР) — беларускі гурт, які грае ў жанрах паганскі метал, фольк-метал і блэк-метал. Усе песні гурту выкананы на беларускай мове.
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Агняслаў — бас, вакал
- Ведрыч — гітара
- Яравіт — гітара, духавыя, вакал, домра
Гісторыя гурту
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны гурт у 2007 годзе ў мястэчку Карэлічы. У жніўні таго ж года быў запісаны дэбютны дэмаальбом «Зыход», які быў выдадзены 19 чэрвеня 2008 года на лэйбле «Old Railroad» (Беларусь) тыражом у 88 копій. У жніўні 2008 года быў запісаны матэрыял пад назвай «Агонь Купальскі», які ў 2009 годзе выйшаў на «ЯРЬ productions» (Расея) тыражом у 200 копій CD-R. Касетны варыянт альбома быў выдадзены на лэйбле «A.M.F. Productions" (Балгарыя). 25 лістапада 2010 года пры падтрымцы «A.M.F. Productions» і «Werewolf Promotion» (Польшча) на касетах выходзіць 35-хвілінны сумесны альбом з гуртам «Лютавер’е» Шчодры Вечор/Рось. Улетку 2013 года гурт выдае другі альбом «Panavannie pahanstva». 26 лютага 2016 года ў афіцыйнай суполцы быў прэзентаваны сінгл «Nieviartańnie» 4 траўня таго жа года быў прэзентаваны новы альбом «Jatvieź». Потым 4 гады гурт не рабіў ніякіх навін, але 15 лютага 2020 года паведаміў пра будучы выпуск альбома 25 красавіка 2020 года з дапамогаю лэйбла «Hammer Of Damnation».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Зыход (2008)
[правіць | правіць зыходнік]Дэмаальбом, які выдадзены выданы 19 чэрвеня лэйблам «Old Railroad».
- Зыход
- Сцягі моцных
- Успамін
- Зноў кліча…
- Песня пушчы
Агонь купальскі (2009)
[правіць | правіць зыходнік]Быў выдадзены лэйблам «ЯРЬ productions».
- Уступ
- Агонь купальскі
- Танец
- Рэчка
- Зноў кліча
- У крыві
- Ніва
- Літвін (кавер на Стары Ольса)
Шчодры вечор/Рось (2010)
[правіць | правіць зыходнік]Альбом быў выдадзены лэйблам «Werewolf Promotion». У запісе прыймаў удзел гурт «Лютавар’е».
- Яр — Развітанне з паміраючым сонцам (А. Уракаву прысвячаецца)
- Яр — Шчодры вечор
- Яр — Агонь у начы (кавер на Apraxia)
- Лютавар’е — В диком поле (У дзікім полі)
- Лютавар’е- Клятва
- Лютавар’е- Ой студёно море (Ой сцюдзёна мора)
- Лютавар’е- Рось
Беларусь перадусім (2012)
[правіць | правіць зыходнік]Быў выдадзены 26 чэрвеня без дапамогі якога-небудзь лэйбла.
- Маці
- Гонар і годнасць
- Мая Айчына — мой народ
- Беларусь перадусім
- Нёман
Panavannie pahanstva (Панаванне паганства, 2013)
[правіць | правіць зыходнік]Альбом мае 8 песень, 2 з якіх інструментальныя. Выдадзены 1 чэрвеня лэйблам «Werewolf Promotion».
- …Jany viartajucca… (…Яны вяртаюцца…)
- Honar i hodnasć (Гонар і годнасць)
- Biełaruś pieradusim! (Беларусь перадусім!)
- Kurhany (Курганы)
- Panavannie pahanstva (Панаванне паганства)
- Ludski samasud (Людскі самасуд)
- Ščodry viečor (Шчодры вечор)
- Razvitannie z pamirajučym soncam (Развітанне з паміраючым сонцам)
Nieviartańnie (Невяртаньне, 2016)
[правіць | правіць зыходнік]Сінгл, які быў прадстаўлены 26 лютага.
Jatvieź (Ятвезь, 2016)
[правіць | правіць зыходнік]Альбом прысвечаны яцвягам, даволі ваяўнічаму племю, якое насяляла міжрэчча Нарэвы ды Нёмана. Быў выданы 4 траўня лэйбламі «Der Schwarze Tod» і «COD Music».
- Piarunica (Пяруніца)
- Wrath’s Mead/Hnievu Braha (Гневу Брага)
- The Shame of Forgotten Graves/Soram zabytych mahił (Сорам забытых магіл)
- Failure to Return/Nieviartańnie (Невяртаньне)
- Jatvieź (Ятвезь)
- Oh, Grey Clouds…/Oj, vy, chmary šerahryvyja… (Ой, вы, хмары шэрагрывыя)
- In the Hands of Nav/U dałoniach nvi (У далонях нві)
- Children of Winter/Dzieci zimy (Дзеці зімы)
Zvarot (Зварот, 2020)
[правіць | правіць зыходнік]Плануецца выдаць 25 красавіка.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная суполка ў сацыяльнай сетцы «У Кантакце»
- Рэцэнзія на «Jatvieź»
- Рэцэнзія на «Panavannie pahanstva»
- Заўзятарскі форум
- Невялічкі артыкул на галандскім сайце
- Артыкул пра гурт Архівавана 26 жніўня 2019.
- Пра з’яленне сінгла «Nieviartańnie» Архівавана 26 жніўня 2019.
- Пра з’яўленне альбома «Jatvieź» Архівавана 26 жніўня 2019.
- Скарочаны агляд «Jatvieź»
- Творчасць гурту
- Песня з надыходзячага альбома