Пахне чабор (лозунг)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Пахне чабор!» — беларускі нацыянальны лозунг, аналагічны «Жыве Беларусь!». Упершыню згаданы ў назве верша Пятруся Броўкі 1957 года. Фраза стала папулярнай у 2021 годзе з прычыны чакання, што лозунг «Жыве Беларусь!» будзе прызнаны рэжымам Лукашэнкі «экстрэмісцкім».

Узнікненне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

Фраза «Пахне чабор» з’явілася ў аднайменным вершы Пятруся Броўкі ў 1957 годзе. У актыўны ўжытак увайшла ў 2021 годзе з прычыны чакання, што лозунг «Жыве Беларусь!» будзе прызнаны рэжымам Лукашэнкі «экстрэмісцкім».[1].

Па адной з версій, упершыню лозунг выкарыстаў невядомы чалавек, які выйшаў на волю з Акрэсціна. На гэта яму, нібыта, адказалі «Пахне вечна!». Настаўніца і пісьменніца Ганна Севярынец вылучае яшчэ некалькі версій папулярызацыі выказвання. У публікацыі рэжысёра Уладзіміра Максімкава ў Фейсбуку пра магчымасць прызнання лозунгу «Жыве Беларусь!» экстрэмісцкім абмяркоўвалася яго замена. Уладзімір прапанаваў лозунг «Пахне чабор!» — «Чабору слава!». У каментарах да публікацыі пісьменнік Зміцер Дзядзенка прапанаваў лозунг «Пахне чабор!» — «Пахне вечна!». У гэты ж дзень выраз з’явіўся і ў публікацыі журналісткі Любові Лунёвай, у якім яна таксама прапаноўвала «бяспечную» альтэрнатыву для лозунгу «Жыве Беларусь!»[2].

Фраза выйшла за межы інтэрнэту і пачала выкарыстоўвацца ў паўсядзённым жыцці[3]. Ва ўспамінах пра зняволенне на Валадарцы мастацтвазнавец Віталь Казлоўскі расказваў, што сустракаў лозунг на сцяне аднаго з турэмных шпацырных двароў. Таксама «Пахне чабор» быў выдрапаны зняволенымі на дне алюмініевых місак мінскай турмы[4].

Слова і фраза года[правіць | правіць зыходнік]

У 2021 годзе Радыё Свабода назвала «Чабор» словам года. У ходзе адкрытага галасавання яно з вялікім адрывам заняло першае месца. Па паведамленні выдання, многія карыстальнікі галасавалі за яго ў складзе паэтычнай цытаты «Пахне чабор»[5].

Тэлеканал Белсат у 2021 годзе назваў «Пахне чабор» фразай года[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Острейко, Илона. Самые милые вещи, запрещенные в Беларуси (руск.). REFORM.by (9 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2023. Праверана 6 лістапада 2023.
  2. В соцсетях все пишут «Пахне чабор». Узнали, что это значит и откуда взялось (руск.). Зеркало (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2023. Праверана 6 лістапада 2023.
  3. а б «Чабор» и не только: слова 2021 года (руск.). Белсат (29 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2023. Праверана 6 лістапада 2023.
  4. «Каждый день политзаключенных за решеткой — это борьба с депрессией и пессимизмом», — бывший узник «Володарки» (руск.). Вясна (10 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2022. Праверана 6 лістапада 2023.
  5. Вінцук Вячорка (2021-12-18). "Беларускае слова 2021 году — ЧАБОР". Радыё Свабода. Праверана 2023-11-06.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]