Альбін Мацвеевіч Стаповіч
Альбін Мацвеевіч Стаповіч | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1894[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 снежня 1934[1] (40 гадоў) |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | палітык, публіцыст, музыкант |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
![]() |
Альбін Мацвеевіч Стаповіч (Стэповіч) (польск.: Albin Stapowicz; 18 сакавіка 1894, вёска Барані, цяпер Астравецкі раён Гродзенскай вобл. — 18 снежня 1934; псеўд. Уладзімір Загорскі) — беларускі грамадска-палітычны і музычны дзеяч, публіцыст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Брат К. Сваяка. Вучыўся ў кансерваторыі Монтвіла ў Вільні, Казанскім і Віленскім універсітэтах (1918—24). Перапыніў вучобу па прычыне матэрыяльнага становішча. Надалей выкладаў спевы і музыку ў Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з заснавальнікаў Беларускага кааператыўнага земляробча-прамысловага банка ў Вільні, Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, яго сакратар, намеснік старшыні (1930—34), старшыня Віленскага аддзела, кіраўнік хору пры ім. 3 1926 сакратар, у 1927—30 віцэ-старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД), выдавец яго органа — газеты «Беларуская крыніца». У 1928—30 пасол (дэпутат) польскага сейма, член Беларускага пасольскага клуба. У 1930 намеснік старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. У 1931 выйшаў з БХД. Супрацоўнічаў з Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыяй, адзін з ідэолагаў беларускіх нацыянал-сацыялістаў (пад псеўданімам Уладзімір Загорскі).
Супрацоўнічаў у выданнях «Наш шлях», «Крыніца», «Беларуская крыніца», «Родныя гоні», «Нёман», «Новы шлях», «Шлях моладзі», «Самапомач» і інш. Аўтар музыкі да вершаў Я. Купалы, М. Машары, К. Сваяка, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўскага, А. Гурло, вершаваных перакладаў з польскай мовы, аўтар гімна Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры «Дзе чутны мовы нашай гукі».
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- У снежні 1994 года ў Вільні на старажытных могілках Роса адбылося адкрыццё надмагільнага помніка Альбіну Стаповічу, прымеркаванае да 60-годдзя з дня ягонай смерці[2].
- У 2004 годзе ў яго роднай вёсцы Барані адбыліся чытанні, прысвечаныя Альбіну Стаповічу, і адкрыта мемарыяльная шыльда[3].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Albin Stepowicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Стаповіч Альбін Мацвеевіч (1894-1934), кампазітар, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, літаратуразнаўца і пісьменнік, малодшы брат Казіміра Сваяка
- ↑ nashaniva.by
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Глагоўская А. Кар'еру пачынаў у Цеханаўцы // Спадчына. 1994. № 6.
- Глагоўская А. Стаповіч // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.
- Нарадзіліся 18 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Памерлі 18 снежня
- Памерлі ў 1934 годзе
- Пахаваныя на могілках Роса
- Выпускнікі Казанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Астравецкім раёне
- Кампазітары Беларусі
- Палітыкі Беларусі
- Публіцысты Беларусі
- Нарадзіліся ў Баранях
- Члены Беларускага пасольскага клуба