Перайсці да зместу

Белая Дуброва (Касцюковіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Белая Дуброва
Гарадзішча-2 помнік археалогіі ў аграгарадку
Гарадзішча-2 помнік археалогіі ў аграгарадку
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
291
Насельніцтва
774 чалавекі (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2245
Паштовы індэкс
213652
Аўтамабільны код
6
СААТА
7235804006
Белая Дуброва (Беларусь)
Белая Дуброва
Белая Дуброва
Белая Дуброва (Магілёўская вобласць)
Белая Дуброва
Белая Дуброва

Бе́лая Дубро́ва[1] (трансліт.: Bielaja Dubrova, руск.: Белая Дуброва) — аграгарадок у Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці, цэнтр Беладубраўскага сельсавета і СВК «Дуброва».

Знаходзіцца на рацэ Беседзь, за 12 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Касцюковічы, за 172 км ад Магілёва. Размешчана на аўтадарозе КасцюковічыСураж, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Камунары (на лініі КрычаўСураж)[2].

Выяўленыя побач з вёскай археалагічныя помнікі — гарадзішчы і курганны могільнік — сведчаць, што гэтая мясцовасць была заселена людзьмі яшчэ ў глыбокай старажытнасці[3].

Вядома з 1762 года як сяло ў Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1833 годзе — цэнтр маёнтка ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні, уладанне памешчыка Гайкова. У склад маёнтка ўваходзіла 7 вёсак. У 1864 годзе ў сяле пабудавана Ражства-Багародзіцкая царква. У 1885 годзе сяло ў Студзянецкай воласці, дзейнічалі царква і заезны двор. У 1887 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, для якой у 1912 годзе пабудавана асобнае памяшканне[2].

Паводле перапісу 1897 года, у вёсцы было 176 двароў, вадзяны і 2 ветраныя млыны, хлебазапасны магазін, піцейны дом. У 1909 годзе ў сяле налічвалася 165 двароў, у фальварку, што належаў надворнаму саветніку З. Ельчанінаву, — 1 двор[3].

З сакавіка 1924 года ў складзе БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Касцюковіцкім раёне Калінінскай, з 9 чэрвеня 1927 года — Магілёўскай акругі. У пачатку 1920-х гадоў працавала 4-гадовая школа. У кастрычніку 1929 года арганізаваны калгас «Беларуская вёска», працавала кузня[2].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у верасні 1943 года, нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 140 двароў. Вёска вызвалена 28 верасня 1943 года. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 283 жыхары вёскі. На тэрыторыі вёскі знаходзяцца 2 брацкія магілы савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1941 і 1943 гадах[2].

Паводле перапісу 1959 года, у вёсцы 858 жыхароў. Пазней сюды былі сселены жыхары пасёлкаў Астравік, Клеткі, Кляевічы, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС[3].

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У аграгарадку дзейнічаюць сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крамы[2].

Вуліца Першамайская
  • XIX стагоддзе: 1834 год — 750 жыхароў; 1880 год — 825 жыхароў; 1885 год — 908 жыхароў; 1897 год — 1209 жыхароў.
  • XX стагоддзе: 1909 год — 1014 жыхароў; 1926 год — 1025 жыхароў; 1959 год — 858 жыхароў; 1986 год — 639 жыхароў; 1995 год — 738 жыхароў, 318 двароў.
  • XXI стагоддзе: 2002 год — 764 жыхары; 2007 год — 774 жыхары, 291 двор[2].

Памятныя і гістарычныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў на ўсходняй ускраіне вёскі. Пахаваны 14 воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе. У 1968 годзе ўстаноўлены помнік — скульптура воіна[3].
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў на могілках. Пахаваны воіны, якія загінулі ў 1941 і 1943 гадах. У 1967 годзе ўстаноўлены абеліск[3].
  • Гарадзішча-1 — помнік археалогіі за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі, на левым беразе ракі Дзяражня. Даследавана К. М. Палікарповічам, Я. Р. Рыерам, У. Ф. Ісаенкам[3].
  • Гарадзішча-2 — помнік археалогіі ў паўднёвай частцы вёскі, каля былой школы[3].
  • Курганны могільнік на левым беразе ракі Дзяражня[2].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. а б в г д е ё Шаблон:Крыніцы/Гарады і вёскі Беларусі/5-1
  3. а б в г д е ё Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Касцюковіцкага р-на. — Мн.: Вышэйшая школа, 2000. — 524, [1] с. ISBN 985-06-0588-X.