Клеявічы
Вёска
Клеявічы
| ||||||||||||||||||||||||||
Клеяві́чы[1] (трансліт.: Kliejavičy, руск.: Клеевичи) — вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Беладубраўскага сельсавета.
Цікавы факт
[правіць | правіць зыходнік]Сярод ашмянскага баярства ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. - "Ян Клеи"[2]. Фіксавалася горадзенскае прозвішча Клей[3]. Ёсць літоўскае Klejas, латышскае Klejs[4]. Аснова Klei- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах (адсюль беластоцкае прозвішча Клеймонт)[5].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вёска размешчана за 18 км на паўднёвы ўсход ад Касцюковіч і чыгуначнай станцыі Камунары, на рацэ Беседзь. На захад ад вёскі была размешчана вёска Клеявічы-2, якая была заснавана ў пачатку 1920-х гадоў у выніку выдзялення часткі забудовы з вёскі Клеявічы.

Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Выяўленае археолагамі гарадзішча за 2,5—3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі сведчыць пра засяленне гэтых мясцін у глыбокай старажытнасці[6].
Упершыню згадваецца ў XVIII стагоддзі як сяло ў Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага[7]. У 1799 годзе вёска была ўладаннем І. Цеханавецкага. Паводле рэвізіі 1811 года, налічвала 32 рэвізскія душы мужчынскага полу. У 1833 годзе — уладанне С. Гайкоўскай[7].
У 1880 годзе вёска знаходзілася ў Саматэвіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У вёсцы дзейнічалі царква і хлебазапасны магазін[7]. Былі распаўсюджаны бандарны і кравецкі промыслы. Адносілася да Беладубраўскага праваслаўнага прыхода Раства-Багародзіцкай царквы[6]. У пачатку XX стагоддзя вясковай грамадзе належала 616 дзесяцін зямлі[7].
З 20 жніўня 1924 года ў Беладубраўскім сельсавеце Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі (да 21 жніўня 1925), пазней у Магілёўскай акрузе (з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930). З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны партызан»[7] (паводле іншых звестак — імя Варашылава[6]), працавала кузня.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з жніўня 1941 года да 28 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У баях за вызваленне загінулі 2 савецкія воіны, якія пахаваны ў брацкай магіле. 28 вяскоўцаў загінулі на фронце[7].
Да 8 снежня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Саматэвіцкага сельсавета[8]. Уваходзіла ў склад калгаса «Дуброва». У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС частка жыхароў (28 сем'яў) была пераселена[7].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XVIII стагоддзе: 1799 год — 240 жыхароў, 42 двары.
- XIX стагоддзе: 1833 год — 286 жыхароў; 1880 год — 274 жыхары, 55 двароў; 1897 год — 581 жыхар, 87 двароў (у фальварку — 11 жыхароў, 2 двары).
- XX стагоддзе: 1909 год — 622 жыхары, 92 двары; 1926 год — 393 жыхары, 68 двароў; 1940 год — 315 жыхароў, 126 двароў; 1959 год — 411 жыхароў; 1970 год — 281 жыхар; 1986 год — 112 жыхароў.
- XXI стагоддзе: 2007 год — 7 жыхароў, 4 гаспадаркі[7].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Леанід Кірэевіч Левановіч (нар. 1938) — беларускі пісьменнік.
- Іван Іванавіч Ціцянкоў (нар. 1953) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 58.
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-ZS5T-Q?i=597&cat=1046007
- ↑ https://pavardes.lki.lt/?pv=feea10988dfedbe599eb67b3d9341492 https://uzvardi.lv/surname/826752
- ↑ Zigmas Zinkevičius. Lietuviškas (baltiškas) paveldas Balstogės vaivadijos Lenkijoje pavardėse: slavizacijos apybraiža. Vilnius, 2011. C. 28.
- ↑ а б в г Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Касцюковіцкага раёна. — Мн.: Вышэйшая школа, 2000. — С. 525. — ISBN 985-06-0588-Х.
- ↑ а б в г д е ё ж з Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — С. 673. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0409-9.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — С. 673. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0409-9.
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Касцюковіцкага раёна. — Мн.: Вышэйшая школа, 2000. — С. 525. — ISBN 985-06-0588-Х.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 30. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клеявічы