Васіль Мікалаевіч Шлапуноў
Васіль Мікалаевіч Шлапуноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 ліпеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 жніўня 2021 (89 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1988) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Васіль Мікалаевіч Шлапуноў (30 ліпеня 1932, в. Белая Дубрава, Касцюковіцкі раён, БССР — 4 жніўня 2021) — беларускі вучоны ў галіне кормавытворчасці. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002), замежны член Украінскай акадэміі аграрных навук (1999), доктар сельскагаспадарчых навук (1988), прафесар (1989).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 30 ліпеня 1932 года ў в. Белая Дубрава (цяпер — Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць). У 1960 годзе скончыў агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.
У 1950—1951 гадах працаваў участковым аграномам у Мастоўскай МТС Гродзенскай вобласці, у 1953—1955 гадах у Касцюковіцкай МТС Магілёўскай вобласці. У 1955—1959 гадах памочнік загадчыка, загадчык Давід-Гарадоцкага дзяржсортаўчастка Брэсцкай вобласці. У 1960—1961 гадах начальнік Пінскай райсельгасінспекцыі, галоўны дзяржаўны інспектар па закупках сельгаспрадуктаў па Мінскім раёне.
З 1964 года старшы навуковы супрацоўнік, у 1970—2000 гадах намеснік дырэктара па навуковай рабоце Беларускага НДІ земляробства. З 2001 года загадчык аддзела, з 2005 года галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве[1].
Памёр 4 жніўня 2021 года[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы ў галіне кормавытворчасці. Распрацаваў навукова абгрунтаваныя тэхналогіі вырошчвання кукурузы ў Беларусі (аптымізацыя срокаў і гушчыні пасеву, сістэмы прымянення ўгнаенняў, апрацоўкі глебы, аховы ад пустазелля, тэрміны ўборкі), навуковыя прынцыпы фарміравання і тэхналогіі вырошчвання 2-3-укосных высокапрадуктыўных аграфітацэнозаў аднагадовых траў. Прапанаваны занальныя сістэмы і тэхналогіі вырошчвання прамежкавых пасеваў (азімых, падсяўных, пажніўных). Удасканаліў сістэмы вытворчасці расліннага бялку для жывёлагадоўлі. Вывучаў заканамернасці фарміравання ўраджаю і змены пажыўных уласцівасцей азімага і яравога рапсу, азімай сурэпіцы, гарчыцы белай, рэдзькі маслічнай у залежнасці ад агракліматычных рэсурсаў, сістэмы ўгнаенняў, гушчыні травастояў, апрацоўкі глебы і іншых фактараў.
Аўтар звыш 280 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій, аўтар 16 гібрыдаў кукурузы, раяніраваных у Беларусі, 2 сартоў суданскай травы і сорту рэдзькі маслічнай Ніка.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Знак Пашаны (1976),
- медаль.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Полевое кормопроизводство. 2-е изд. Мн.: Ураджай, 1991.
- Кукуруза. Мн.: Беларуская навука, 1999 (в соавт.).
- Производство грубых кормов. Кн. 1-2. Торжок: ООО «Вариант», 2002 (в соавт.).
- Кормопроизводство. Мн.: ИВЦ Минфина, 2006 (в соавт.).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Мікалаевіч Шлапуноў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 30 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
- Памерлі 4 жніўня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Акадэмікі Акадэміі аграрных навук Беларусі
- Прафесары
- Выпускнікі агранамічнага факультэта БДСГА
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Селекцыянеры