Сім (рака)
Выгляд
| Сім | |
|---|---|
| руск. Сим, башк. Эҫем | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 239 км |
| Басейн | 11 700 км² |
| Расход вады | 47,9 м³/с (за 103 км ад вусця) |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | Паўднёвы Урал |
| • Каардынаты | 54°43′17″ пн. ш. 57°44′14″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Белая (прыток Камы) |
| • Месцазнаходжанне | за 561 км ад вусця Белай |
| • Каардынаты | 54°29′07″ пн. ш. 56°26′14″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Белая → Кама → Волга → Каспійскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіёны | Чалябінская вобласць, Башкартастан |
| Код у ДВР | 10010200612111100018976 |
Сім (руск.: Сим[1], башк.: Эҫем)[2] — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Башкартастане і Чалябінскай вобласці, правы прыток ракі Белай (басейн Камы).
Даўжыня ракі 239 км, плошча вадазборнага басейна 11,7 тыс. км². Бярэ пачатак з заходніх схілаў Паўднёвага Урала, на паўночных схілах хрыбта Амшар. У вярхоўі цячэ ў вузкай даліне, у нізоўі — у шырокай, з часта забалочанай поймай. У басейне Сім — карст. Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Сярэдні расход вады за 103 км ад вусця 47,9 м³/с. Замярзае ў лістападзе, раскрываецца ў красавіку. Суднаходная ў нізоўях. Асноўныя прытокі — Інзер, Аша, Міньяр.
На рацэ — гарады Сім, Міньяр, Аша.
Зноскі
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 348. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
- ↑ Балков В. А. СИМ (Эҫем) // Башкирская энциклопедия Архівавана 7 красавіка 2016. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 348. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Река СИМ // Государственный водный реестр РФ (руск.)
- Балков В. А. СИМ (Эҫем) // Башкирская энциклопедия Архівавана 7 красавіка 2016. (руск.)
- Косицкий А. Г. Сим // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)