Белькавічы (курганны могільнік)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Белькавічы, курганны могільнік)
| курган | |
| Белькавічы | |
|---|---|
| | |
| 53°36′19″ пн. ш. 27°38′17″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | Белькавічы |
| Дата заснавання | X—XIII стст. |
Бе́лькавічы — курганны могільнік дрыгавічоў X—XIII стст. каля вёскі Белькавічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Звесткі
[правіць | правіць зыходнік]За 0,5 км на паўночны захад ад вёскі, 100 метраў ад дарогі ў кірунку Наваполля, ля могілак. На могілках 10 курганоў вышынёй 0,7—2 метры, дыяметрам 6—12 метраў.
Адкрыў і даследаваў 3 курганы ў другой палове XIX стагоддзя Канстанцін Тышкевіч. Пазней абследавалі ў 1930 годзе Антон Рынейскі, у 1985 годзе Таццяна Бубенька. Пахавальны абрад – трупапалажэнне. Пахавальны інвентар – бронзавы ланцужок, пярсцёнак, рэшткі жалезнага нажа. У двух насыпах рэчы не знойдзены.
Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве, Расія.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Белькавічы (курганны могільнік)- Белькавічы (курганны могільнік) на сайце «Архіварта»
