Белькавічы (курганны могільнік)
Jump to navigation
Jump to search
Белькавічы — курганны могільнік дрыгавічаў X—XIII стст. каля в. Белькавічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
За 0,5 км на паўночны захад ад вёскі, 100 м ад дарогі на в. Наваполле, на могілках. На могілках 10 курганоў вышынёй 0,7-2 м, дыметрам 6-12 м.
Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]
Адкрыў і даследваў 3 курганы ў канцы 19 ст. К.П. Тышкевіч, абследвалі ў 1930 г. А. Рынейскі, у 1985 г. Т.С. Бубенька. Пахавальны абрад – трупапалажэнне. Пахавальны інвентар – бронзавы ланцужок, пярсцёнак, рэшткі жалезнага нажа (у 2 насыпах рэчы не выяўлены).
Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Гістарычным музеі ў Маскве.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9